Летні час: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎Спасылкі: шаблон з дапамогай AWB
Радок 28: Радок 28:
* [http://www.daylight-savings-time.info/ Графічная выява часавых зон і летняга часу]
* [http://www.daylight-savings-time.info/ Графічная выява часавых зон і летняга часу]
* [http://www.merlyn.demon.co.uk/uksumtim.htm Еўрапейскі пункт гледжання (англ.)]
* [http://www.merlyn.demon.co.uk/uksumtim.htm Еўрапейскі пункт гледжання (англ.)]
{{Адзінкі вымярэння і стандарты часу}}


[[Катэгорыя:Час]]
[[Катэгорыя:Час]]

Версія ад 22:28, 18 кастрычніка 2021

Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Германіі ў 1916 годзе.

У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Сучасны стан

     раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час      раёны, дзе пераход быў скасаваны      раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся

У 2020 г. 73 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 168 краін не выкарыстоўваюць[1]. У паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца часткова ў ЗША, Канадзе, Мексіцы (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Беларусi, Ісландыі і Расіі, а таксама ў Марока, Іране, краінах Блізкага Усходу. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у шэрагу штатаў), Новай Зеландыі, Парагваі, Чылі.

Адмовіліся ад увядзеня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сінгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія, Азербайджан. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кыргызстан і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі «дэкрэтны час». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы закон «Пра вылічэнне часу» паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца ўрадам Расіі.

Украіна, Малдова, Літва, Латвія, Эстонія таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з вясны ці восені 2021 года.

Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна[2].

У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць энергетыкі, вытворцы спартыўнага інвентара і сеткі рознічнага гандлю, за адмену — ахова здароўя, транспарт і фермеры.

Да 2011 года ў Беларусі і Расіі і да 2002 года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)[3] у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 па Грынвічы.

У ЗША і Канадзе з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00[4]. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі Саскачэван стрэлкі не пераводзяць[5].

Зноскі

Спасылкі