Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 98: | Радок 98: | ||
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам. |
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з арганізатараў [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэта]], які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=16}}. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага]], арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «[[Краёўцы|краёвасці]]». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая [[Літоўцы|літоўскім]] нацыяналізмам. |
||
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], становіцца яго старшынёй. |
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і [[Алаіза Пашкевіч]] стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]]. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца [[Беларускі клуб (Вільня)|Беларускі клюб]], становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлавам Ластоўскім]] удзельнічае ў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі, у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. |
||
Арганізатар першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]]. |
Арганізатар першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]]. |
Версія ад 17:42, 20 кастрычніка 2021
Іван Луцкевіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне |
28 мая (9 чэрвеня) 1881 |
Смерць |
20 жніўня 1919 (38 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Луцкевічы |
Імя пры нараджэнні |
Ян Герман Луцкевіч польск.: Jan Herman Łuckiewicz |
Бацька | Ян Баляслаў Луцкевіч |
Маці | Зоф'я Эмерыкава з Лычкоўскіх |
Веравызнанне | каталіцтва |
Партыя | |
Член у |
|
Адукацыя |
|
Дзейнасць | публіцыст, палітык, археолаг, краязнавец, калекцыянер |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва́н (Ян Ге́рман) Іва́навіч Луцке́віч (28 мая (9 чэрвеня) 1881, Шаўлі, Ковенская губерня— 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец.
Біяграфія
Паходжанне
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні герба Навіна[1]. Род мае татарскае паходжанне[2]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў[1]. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе[3].
Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз[3], з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску[1]. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван) быў іх першым дзіцем, у далейшым нарадзіліся Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які загінуў у 1863 годзе[3].
Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску[1]. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх»[4].
Раннія гады
Нарадзіўся 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года ў горадзе Шаўлі Ковенскай губерні, дзе ягоны бацька ў той час працаваў на чыгунцы. Неўзабаве бацька быў пераведзены па працы ў Лібаву. У 1890 годзе Іван пачынае вучыцца ў Лібаўскай Мікалаеўскай гімназіі. У Мікалаеўскай гімназіі Лібавы вучылася шмат латышоў і літоўцаў. У гэты перыяд адбывалася станаўленне літоўскага і латышскага нацыянальнага руху, якія адмяжоўвалі сябе ад палякаў і немцаў, таму ў школьным жыцці быў раздзел паміж польскімі панскімі дзецьмі і простымі вясковымі дзецьмі іншых нацыянальнасцей[4]. Іван Луцкевіч сябраваў з літоўцамі, у 13—14 гадоў Іван наведваў літоўскі патрыятычны гурток пад кіраўніцтвам старога рэвалюцыянера Ёнаса Амбразайціса[5]. У гэты перыяд у Івана фармуецца нацыянальны светапогляд, ён разумее што беларусы маюць такое ж права на самавызначэнне і развіццё ўласнай мовы як літоўцы і латышы[4]. У 1895 годзе Луцкевічы пераязджаюць у Мінск, але Іван дзеля далейшага навучання застаецца ў Лібаве[4]. Праз паўгода пасля пераезду памірае бацька Ян Баляслаў. У 1897 годзе маці забірае Івана ў Мінск, дзе ён паступае ў пяты клас Мінскай губернскай гімназіі.
Антон Луцкевіч, адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў[4]. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам Карусём Каганцом, браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з Генрыхам Францішкам Татурам, беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам[3]. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі[4]. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі[4].
Пачатак палітычнай дзейнасці
У 1902 годзе Іван заканчвае вучобу ў гімназіі, разам з Антонам яны едуць у Санкт-Пецярбург. Іван паступіў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, і адначасова ў Археалагічны інстытут. У сталіцы Расійскай імперыі ў гэты час было шмат беларускіх студэнтаў, тут браты знаёмяцца з Вацлавам Іваноўскім. У гэтым жа годзе Іван і Антон Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім арганізоўваюць «Круг беларускай народнай прасветы і культуры», мэтай гуртка было стварэнне беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг[4]. Іван адрэдагаваў першую адозву кружка да грамадзянства Краю, заклікаўшы да выпаўнення натуральнага абавязку перад беларускім народам: да нясення ў вёску асветы на беларускай мове[4]. Пры ўдзеле Івана была выдадзеная брашура «Калядная пісанка на 1904 год» і зборнік Янкі Лучыны «Вязанка»[6].
У гэты час Іван Луцкевіч шукае кантактаў з рэвалюцыйнымі арганізацыямі, сыходзіцца з сацыял-рэвалюцыянерамі і знаёміцца з сёстрамі Ізмайлавічанкамі з Мінска[6]. Увесну 1903 года пры падрыхтоўцы да першамайскай дэманстрацыі ў Санкт-Пецярбургу Іван арыштоўваецца на кватэры Ізмайлавічанак. Спярша ён быў змешчаны ў Дом папярэдняга заключэння , а пазней пераведзены ў «Кресты ». Праседзеў у турме амаль да канца лета, за гэты час прыняў удзел у галадоўцы палітвязняў, а ў «Крестах» захварэў і быў змешчаны ў бальніцу ў аддзел сухотнікаў[7]. Увосень 1903 года браты Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім засноўваюць палітычную арганізацыю Беларуская рэвалюцыйная грамада на базе ўжо існуючай Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Мэтай арганізацыі было змаганне супраць самадзяржаўнай улады, за дэмакратычны лад: зямлю для сялян, фабрыкі і заводы для рабочых. Арганізацыя патрабуе свабоды для беларусаў: школы на беларускай мове і роўных правоў у краі[8].
У 1904 годзе Іван Луцкевіч заканчвае Археалагічны інстытут і атрымлівае камандзіроўку для навуковых доследаў на Беларусь і для далейшай навукі ў Вену. У Вене ён навучаецца ў «Славянскім семінары» пры Венскім універсітэце пад кіраўніцтвам прафесара Ватраслава Ягіча[8]. Выезд за мяжу дазволіў пазнаёміцца з рэвалюцыйнымі і нацыянальна-вызваленчымі рухамі іншых краін. У Львове Луцкевіч сыходзіцца з украінскім нацыянальным рухам, а пазней у Кракаве і Варшаве наладжвае кантакты з Польскай партыяй сацыялістычнай[4]. У пачатку 1905 года Іван Луцкевіч вяртаецца ў Санкт-Пецярбург дзеля заканчэння навучання на юрыдычным факультэце ўніверсітэта. У гэты ж час ён ад Беларускай рэвалюцыйнай грамады атрымлівае мандат на з’езд прадстаўнікоў сацыялістычных партый у Фінляндыі[8].
У часе рэвалюцыі 1905 года ў Мінску, дзе праходзіць найбольш шырокая дзейнасць партыі. Іван Луцкевіч выступае на мітынгах па-беларуску, нацыянальны элемент у выступах пераважае палітычны і сацыяльны. На II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (у яе была перайменаваная БРГ) разам Антонам Луцкевічам, Аляксандрам Бурбісам і Вацлавам Іваноўскім абраны ў склад цэнтральнага камітэта партыі. У лютым 1906 года сумесна з братам Антонам пераходзяць на нелегальнае становішча, пераязджаюць у Вільню. Пераезд адбываецца з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова. Замах здзейснілі Іван Пуліхаў і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне[9]. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог Вацлаў Іваноўскі[10]. На нелегальным становішчы ў Вільні браты жылі да 1908 года[4].
Вільня
Знаходзячыся ў Вільні на нелегальным становішчы, Іван Луцкевіч разгортвае агітацыйную дзейнасць у праваслаўнай духоўнай семінарыі, чытае вучням лекцыі па гісторыі Беларусі. Тут жа пашыраецца партыйная дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, канспірацыйнай кватэрай якой ёсць кватэра Алаізы Пашкевіч (Цёткі). З ініцыятывы Івана Луцкевіча ў верасні 1906 года выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «Наша доля», а пасля яе хуткай забароны «Наша ніва»[11]. У гэты ж час Луцкевіч займаецца археалагічнымі працамі і зборам беларускага антыкварыяту, старадрукаў і рукапісных кніг, калекцыя захоўвалася ў рэдакцыі «Нашай нівы» на вуліцы Завальнай, 7[12]. Ініцыятар стварэння Выдавецтва «Нашай нівы» ў 1907 годзе, пазней таксама меў дачыненне да стварэння выдавецтва «Наша хата» (1908—1911) і Беларускага выдавецкага таварыства.
У чэрвені 1908 года едзе ў Прагу на Усеславянскі з’езд прагрэсіўных студэнтаў, дзе кіруе беларускае секцыяй і адкрыта крытыкуе расійскія ўлады за нацыянальны прыгнёт[13]. У 1909 годзе меў дачыненне да стварэння Беларускага хору і Тэатральнай дружыны, якія дэбютавалі на Першай беларускай вечарынцы ў Вільні 12 лютага 1910 года. Разам з братам Антонам быў сярод заснавальнікаў у 1910 годзе ў Вільні масонскай ложы «Еднасць» (польск.: Jendość). Ложа была створаная паводле ініцыятывы расійскіх масонаў, сябраў партыі кадэтаў[4]. У «Еднасці» былі прадстаўлены ўсе асноўныя народы беларуска-літоўскага краю. Луцкевічы прытрымліваліся краёвай ідэалогіі[4]. Прытрымліваючыся краёвай ідэалогіі, Іван Луцкевіч супрацоўнічаў з іншымі нацыянальнасцямі. У 1910 годзе, калі ладзілася польскае Таварыства прыяцеляў навук (Towarzystwo Рrzyjacіół Nauk) ён зрабіў багата працы для арганізацыі яго музея, а таксама перадаў шмат сваіх рэчаў, якія вярнуў пасля пачатку Першай сусветнай вайны[14]. Супрацоўнічаў з Украінскім царкоўным музеем у Львове, дасылаў туды рэчы звязаныя з уніяцтвам, ладзіў там беларускі аддзел. Публікуецца ў часопісах «Lietuvių Tautą» і «Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie». Перад Першай сусветнай вайной удзельнічае ў з’ездзе аўтанамістаў-федэралістаў у Маскве, пасля наведвае Санкт-Пецярбург і Фінляндыю ўзімку 1914—1915 гадоў. У гэты час у яго горшае здароўе, абвастраецца старая хвароба. Вайну сустракае ў Вільні.
Першая сусветная вайна
У час эвакуацыі з Вільні расійскія ўлады хацелі вывезці Івана Луцкевіча разам з яго калекцыяй старажытнасцяў, абяцаючы для гэтага цэлы вагон. На гэта Іван казаў: «Мая павіннасць — аставацца ў родным краю і бароцца за мой народ незалежна ад таго, якія войскі будуць тут гаспадарыць!». Каб не быць прымусова эвакуяваным, апошнюю ноч перад расійскай эвакуацыяй ён правёў не ў сваёй хаце. Удзельнічаў у арганізацыі «лятучых дружын», якія пільнавалі парадак у горадзе ў час змены ўладаў, раздабываў для дружыннікаў зброю і праводзіў з імі ночы. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Вільню 18 верасня 1915 года.
Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з арганізатараў Беларускага народнага камітэта, які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца[15]. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага, арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «краёвасці». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая літоўскім нацыяналізмам.
У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і Алаіза Пашкевіч стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца Беларускі клюб, становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з Вацлавам Ластоўскім удзельнічае ў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі, у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.
Арганізатар першых беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне (1916), настаўніцкіх курсаў, Віленскай беларускай гімназіі (1919), Беларускага навуковага таварыства (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні.
У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт Закапанэ, дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на могілках Роса ў Вільні.
У палітыцы
Разам з Антонам Луцкевічам, Вацлавам Ластоўскім і інш., Іван Луцкевіч распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і Літвы (1906—1918) да абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах. Лічыў дэнацыяналізуючай у адносінах да беларусаў ролю рэлігійна-царкоўных праваслаўных і каталіцкіх структур на Беларусі як праваднікоў палітыка-ідэалагічных інтарэсаў Расіі і Польшчы. Выступаў за аднаўленне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднання рэлігійнага і грамадска-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе. Паводле яго ініцыятывы і з асабістым яго ўдзелам пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа ўпершыню прагучала на міжнародных форумах — канферэнцыі сацыялістычных і рэвалюцыйных партый (Фінляндыя, 1905), Славянскім з'ездзе прагрэсіўных студэнтаў (Прага, 1908), Міжнароднай канферэнцыі нацый (Лазана, 1916). Быў прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой.
Практык-арганізатар, таленавіты прамоўца, Іван Луцкевіч спрыяў ажыўленню культурна-асветнай працы, абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, інтэлігенцыі. Паўплываў на творчы лёс Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага і інш.
У навуцы
Іван Луцкевіч — аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаныя арабскай графікай «Аль-Кітаб». Яго багатыя калекцыі сталі асновай для створанага ў 1921 Беларускага музея.
Карыстаўся псеўданімамі Ян Міхальчык, Нашанівец, Шчасны, Palissander Нев.
Ушанаванне памяці
- У Мінску створана Фундацыя сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў (1993).
- 7 сакавіка 2018 года ў Мінску ў рамках мерапрыемстваў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі быў усталяваны памятны знак у гонар братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Памятны знак размешчаны на месцы дамоў Зоф’і Луцкевіч па колішняй Садовай вуліцы (цяпер парк імя Янкі Купалы), дзе браты жылі ў 1896—1906 гадах[16].
- 20 жніўня – 11 верасня 2019 ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы адбылася першая персанальная выстаўка пра Івана Луцкевіча, прысвечаная 100-годздзю з дня сьмерці[17]
Бібліяграфія
- Аб беларускім мастацтве // Гоман. 1918, № 70 (перадрук: Скарыніч. Вып. 2. Мн., 1993);
- Ай-Кітаб // Зборнік «Наша ніва». Вільня, 1920;
- Ай-Кітаб-Кіцёп // Беларускае жыццё. 1920, 11 сак. (перадрук: Спадчына. 1992, № 3; Скарыніч. Вып. 2).
Зноскі
- ↑ а б в г д Крывіцкі Л. 1991, с. 10.
- ↑ Богдан С., Пабеданосцава Кая А. 2018, с. 71.
- ↑ а б в г Сідарэвіч А. 2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Серыкава В. 2009.
- ↑ Сідарэвіч А. 2017.
- ↑ а б Крывіцкі Л. 1991, с. 11.
- ↑ Луцкевіч А. & 2015 105.
- ↑ а б в Крывіцкі Л. 1991, с. 13.
- ↑ Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы 2003, с. 90.
- ↑ Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы 2003, с. 11.
- ↑ Крывіцкі Л. 1991, с. 14.
- ↑ Крывіцкі Л. 1991, с. 15.
- ↑ Луцкевіч А. & 2015 108.
- ↑ Луцкевіч А. & 2015 109.
- ↑ Крывіцкі Л. 1991, с. 16.
- ↑ Максім Ляшко. У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў . nashaniva.by (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 7 сакавіка 2018.
- ↑ «Выбачэнне за гады бяспамяцтва». Упершыню ў Мінску адкрылася выстава пра Івана Луцкевіча // nashaniva.by 21 жніўня 2019
Літаратура
- Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго. (20.8.1919 — 20.8.1920). Вільня, 1920;
- Кветка Вітан. «Наша ніва» і Іван Луцкевіч // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад. Б. І. Сачанка. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. С. 61-65;
- Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы / укладанне, прадмова, каментарыі, анатаваны індэкс імёнаў А. Сідарэвіча. — Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — 300 экз. — ISBN 985-6730-09-0.
- Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928 (рэпрынт, Мн., 1991);
- Луцкевіч А. Беларускі музей ім. Івана Луцкевіча. Вільня, 1933 (рэпрынт, Мн., 1992);
- Станкевіч А. Іван Луцкевіч — закладчык Віленскай Беларускай гімназіі // 25-лецьце Беларускай гімназіі ў Вільні, 1919—1944. Вільня, 1944;
- Запруднік Я. Браты Луцкевічы й мы // Беларус. Нью-Ёрк, 1970, № 153—155;
- Каваль А. (Каўка А.). Іван Луцкевіч, 1881—1919 // Ніва. 1981. № 23;
- Каваль А. (Каўка А.). Яшчэ пра Івана Луцкевіча // Ніва. 1981. № 45, 46;
- Іваноў М, Мірачыцкі Л. Асветнік, папулярызатар, збіральнік // Голас Радзімы. 1981. 18 чэрв.;
- Адамовіч А. Як дух змагання Беларусі… Нью-Йорк, 1983;
- Крывіцкі Л. Нельга абысці маўчаннем // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 10—17. — ISSN 0236-1019.
- Гужалоўскі А. Сабранае застаецца, калі свой не адхінецца…: Іван Луцкевіч — збіральнік беларускіх старажытнасцяў // Мастацтва Беларусі. 1991. № 10;
- Гарэцкі М. Псторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 283;
- Каваль А. (Каўка А.). Іван Луцкевіч — адраджэнец // Беларусіка-Albaruthenica. Мн., 1993. Вып. 1.;
- Лабынцаў Ю. Архіў беларускага адраджэння. Мн., 1993;
- Вітан-Дубейкаўская Ю. Мае ўспаміны. Вільня, 1994;
- Луцкевіч Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Сідарэвіч А. М. Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці // nashaniva.by. — 2014.
- Серыкава В. Браты Луцкевічы як стваральнікі і захавальнікі Беларускага музея ў Вільні (1921—1945) // pawet.net. — 2009. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016.
- Сідарэвіч А. Яны былі першыя: Іван Луцкевіч(бел. (тар.)). — svaboda.org, 2017.
- Богдан С., Пабеданосцава Кая А. Ясінскія, Луцкевічы, Александровічы і ўсе нашы татары // Наша Гісторыя : часопіс. — Мінск: 2018. — № 5. — С. 68—75.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Каўка А. Луцкевіч Іван Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл. / эдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1997. — С. 403—404. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2.
- Луцкевіч А. Жыцьцё і праца Івана Луцкевіча. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — С. 104—115. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2020.
Спасылкі
Іван Луцкевіч у Вікікрыніцах | |
Іван Луцкевіч на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Шаўляі
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Закапанэ
- Пахаваныя ў Закапанэ
- Пахаваныя на могілках Роса
- Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Члены Беларускага народнага камітэта
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Члены Віленскай беларускай рады
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Асобы
- Публіцысты Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Краёўцы