Іван Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 107: Радок 107:
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».
18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — [[Літоўская Тарыба|Тарыбу]]. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў [[Беласток]], дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «''Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельм]], дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!''».


Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918). Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].
23 студзеня 1918 года быў зацверджаны статут [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], Іван Луцкевіч быў адным з закладальнікаў таварыства.

=== Беларуская Народная Рэспубліка. Апошнія гады ===
Удзельнік [[Беларуская канферэнцыя (1918)|Беларускай канферэнцыі]] ў Вільні, якая праходзіла 25, 26 і 27 студзеня 1918 года. Канферэнцыя абрала Івана Луцкевіча адным з членаў [[Віленская беларуская рада|Беларускай Рады]], якая стала галоўным прадстаўніцтвам беларусаў на тэрыторыі нямецкай акупацыі. У часе канферэнцыі ў Менску памірае маці Луцкевічаў.

Дэлегацыя Віленскай беларускай рады, у склад якой уваходзілі [[Антон Луцкевіч]], Іван Луцкевіч, [[Ян Станкевіч|Янка Станкевіч]], [[Дамінік Сямашка]], [[Язэп Туркевіч]], едзе ва ўжо заняты немцамі Менск, каб прыняць удзел у пасяджэнні ў [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]].

Адзін з арганізатараў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] (1919), [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]] (1918).


У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт [[Закапанэ]], дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на [[Могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
Радок 122: Радок 129:


Карыстаўся псеўданімамі ''Ян Міхальчык'', ''Нашанівец'', ''Шчасны'', ''Palissander Нев.''
Карыстаўся псеўданімамі ''Ян Міхальчык'', ''Нашанівец'', ''Шчасны'', ''Palissander Нев.''

Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай [[Беларускі музей у Вільні|Беларускага музея ў Вільні]].


== Ушанаванне памяці ==
== Ушанаванне памяці ==

Версія ад 19:57, 21 кастрычніка 2021

Іван Луцкевіч
Іван Луцкевіч, 1915 г.
Іван Луцкевіч, 1915 г.
Навіна
Навіна
Нараджэнне 28 мая (9 чэрвеня) 1881
Смерць 20 жніўня 1919(1919-08-20) (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Луцкевічы
Імя пры нараджэнні Ян Герман Луцкевіч
польск.: Jan Herman Łuckiewicz
Бацька Ян Баляслаў Луцкевіч
Маці Зоф'я Эмерыкава з Лычкоўскіх
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, палітык, археолаг, краязнавец, калекцыянер
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н (Ян Ге́рман) Іва́навіч Луцке́віч (28 мая (9 чэрвеня) 1881, Шаўлі, Ковенская губерня20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец.

Біяграфія

Паходжанне

Ян Баляслаў Луцкевіч.

Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні герба Навіна[1]. Род мае татарскае паходжанне[2]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў[1]. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе[3].

Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз[3], з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварка дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску[1]. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван) быў іх першым дзіцем, у далейшым нарадзіліся Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які загінуў у 1863 годзе[3].

Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску[1]. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух, — і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх»[4].

Раннія гады

Іван Луцкевіч у час вучобы ў Мінскай гімназіі

Нарадзіўся 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 года ў горадзе Шаўлі Ковенскай губерні, дзе ягоны бацька ў той час працаваў на чыгунцы. Неўзабаве бацька быў пераведзены па працы ў Лібаву. У 1890 годзе Іван пачынае вучыцца ў Лібаўскай Мікалаеўскай гімназіі. У Мікалаеўскай гімназіі Лібавы вучылася шмат латышоў і літоўцаў. У гэты перыяд адбывалася станаўленне літоўскага і латышскага нацыянальнага руху, якія адмяжоўвалі сябе ад палякаў і немцаў, таму ў школьным жыцці быў раздзел паміж польскімі панскімі дзецьмі і простымі вясковымі дзецьмі іншых нацыянальнасцей[4]. Іван Луцкевіч сябраваў з літоўцамі, у 13—14 гадоў Іван наведваў літоўскі патрыятычны гурток пад кіраўніцтвам старога рэвалюцыянера Ёнаса Амбразайціса[lt][5]. У гэты перыяд у Івана фармуецца нацыянальны светапогляд, ён разумее што беларусы маюць такое ж права на самавызначэнне і развіццё ўласнай мовы як літоўцы і латышы[4]. У 1895 годзе Луцкевічы пераязджаюць у Мінск, але Іван дзеля далейшага навучання застаецца ў Лібаве[4]. Праз паўгода пасля пераезду памірае бацька Ян Баляслаў. У 1897 годзе маці забірае Івана ў Мінск, дзе ён паступае ў пяты клас Мінскай губернскай гімназіі.

Антон Луцкевіч, адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў[4]. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам Карусём Каганцом, браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з Генрыхам Францішкам Татурам, беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам[3]. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі[4]. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі[4].

Пачатак палітычнай дзейнасці

У 1902 годзе Іван заканчвае вучобу ў гімназіі, разам з Антонам яны едуць у Санкт-Пецярбург. Іван паступіў на юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, і адначасова ў Археалагічны інстытут. У сталіцы Расійскай імперыі ў гэты час было шмат беларускіх студэнтаў, тут браты знаёмяцца з Вацлавам Іваноўскім. У гэтым жа годзе Іван і Антон Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім арганізоўваюць «Круг беларускай народнай прасветы і культуры», мэтай гуртка было стварэнне беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг[4]. Іван адрэдагаваў першую адозву кружка да грамадзянства Краю, заклікаўшы да выпаўнення натуральнага абавязку перад беларускім народам: да нясення ў вёску асветы на беларускай мове[4]. Пры ўдзеле Івана была выдадзеная брашура «Калядная пісанка на 1904 год» і зборнік Янкі Лучыны «Вязанка»[6].

У гэты час Іван Луцкевіч шукае кантактаў з рэвалюцыйнымі арганізацыямі, сыходзіцца з сацыял-рэвалюцыянерамі і знаёміцца з сёстрамі Ізмайлавічанкамі з Мінска[6]. Увесну 1903 года пры падрыхтоўцы да першамайскай дэманстрацыі ў Санкт-Пецярбургу Іван арыштоўваецца на кватэры Ізмайлавічанак. Спярша ён быў змешчаны ў Дом папярэдняга заключэння[ru], а пазней пераведзены ў «Кресты[ru]». Праседзеў у турме амаль да канца лета, за гэты час прыняў удзел у галадоўцы палітвязняў, а ў «Крестах» захварэў і быў змешчаны ў бальніцу ў аддзел сухотнікаў[7]. Увосень 1903 года браты Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім засноўваюць палітычную арганізацыю Беларуская рэвалюцыйная грамада на базе ўжо існуючай Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Мэтай арганізацыі было змаганне супраць самадзяржаўнай улады, за дэмакратычны лад: зямлю для сялян, фабрыкі і заводы для рабочых. Арганізацыя патрабуе свабоды для беларусаў: школы на беларускай мове і роўных правоў у краі[8].

У 1904 годзе Іван Луцкевіч заканчвае Археалагічны інстытут і атрымлівае камандзіроўку для навуковых доследаў на Беларусь і для далейшай навукі ў Вену. У Вене ён навучаецца ў «Славянскім семінары» пры Венскім універсітэце пад кіраўніцтвам прафесара Ватраслава Ягіча[8]. Выезд за мяжу дазволіў пазнаёміцца з рэвалюцыйнымі і нацыянальна-вызваленчымі рухамі іншых краін. У Львове Луцкевіч сыходзіцца з украінскім нацыянальным рухам, а пазней у Кракаве і Варшаве наладжвае кантакты з Польскай партыяй сацыялістычнай[4]. У пачатку 1905 года Іван Луцкевіч вяртаецца ў Санкт-Пецярбург дзеля заканчэння навучання на юрыдычным факультэце ўніверсітэта. У гэты ж час ён ад Беларускай рэвалюцыйнай грамады атрымлівае мандат на з’езд прадстаўнікоў сацыялістычных партый у Фінляндыі[8].

У часе рэвалюцыі 1905 года ў Мінску, дзе праходзіць найбольш шырокая дзейнасць партыі. Іван Луцкевіч выступае на мітынгах па-беларуску, нацыянальны элемент у выступах пераважае палітычны і сацыяльны. На II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (у яе была перайменаваная БРГ) разам Антонам Луцкевічам, Аляксандрам Бурбісам і Вацлавам Іваноўскім абраны ў склад цэнтральнага камітэта партыі. У лютым 1906 года сумесна з братам Антонам пераходзяць на нелегальнае становішча, пераязджаюць у Вільню. Пераезд адбываецца з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова. Замах здзейснілі Іван Пуліхаў і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне[9]. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог Вацлаў Іваноўскі[10]. На нелегальным становішчы ў Вільні браты жылі да 1908 года[4].

Вільня

Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў у час выхаду «Нашай Нівы»

Знаходзячыся ў Вільні на нелегальным становішчы, Іван Луцкевіч разгортвае агітацыйную дзейнасць у праваслаўнай духоўнай семінарыі, чытае вучням лекцыі па гісторыі Беларусі. Тут жа пашыраецца партыйная дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады, канспірацыйнай кватэрай якой ёсць кватэра Алаізы Пашкевіч (Цёткі). З ініцыятывы Івана Луцкевіча ў верасні 1906 года выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «Наша доля», а пасля яе хуткай забароны «Наша ніва»[11]. У гэты ж час Луцкевіч займаецца археалагічнымі працамі і зборам беларускага антыкварыяту, старадрукаў і рукапісных кніг, калекцыя захоўвалася ў рэдакцыі «Нашай нівы» на вуліцы Завальнай, 7[12]. Ініцыятар стварэння Выдавецтва «Нашай нівы» ў 1907 годзе, пазней таксама меў дачыненне да стварэння выдавецтва «Наша хата» (1908—1911) і Беларускага выдавецкага таварыства.

У чэрвені 1908 года едзе ў Прагу на Усеславянскі з’езд прагрэсіўных студэнтаў, дзе кіруе беларускае секцыяй і адкрыта крытыкуе расійскія ўлады за нацыянальны прыгнёт[13]. У 1909 годзе меў дачыненне да стварэння Беларускага хору і Тэатральнай дружыны, якія дэбютавалі на Першай беларускай вечарынцы ў Вільні 12 лютага 1910 года. Разам з братам Антонам быў сярод заснавальнікаў у 1910 годзе ў Вільні масонскай ложы «Еднасць» (польск.: Jendość). Ложа была створаная паводле ініцыятывы расійскіх масонаў, сябраў партыі кадэтаў[4]. У «Еднасці» былі прадстаўлены ўсе асноўныя народы беларуска-літоўскага краю. Луцкевічы прытрымліваліся краёвай ідэалогіі[4]. Прытрымліваючыся краёвай ідэалогіі, Іван Луцкевіч супрацоўнічаў з іншымі нацыянальнасцямі. У 1910 годзе, калі ладзілася польскае Таварыства прыяцеляў навук (Towarzystwo Рrzyjacіół Nauk) ён зрабіў багата працы для арганізацыі яго музея, а таксама перадаў шмат сваіх рэчаў, якія вярнуў пасля пачатку Першай сусветнай вайны[14]. Супрацоўнічаў з Украінскім царкоўным музеем у Львове, дасылаў туды рэчы звязаныя з уніяцтвам, ладзіў там беларускі аддзел. Публікуецца ў часопісах «Lietuvių Tautą» і «Rocznik Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie». Перад Першай сусветнай вайной удзельнічае ў з’ездзе аўтанамістаў-федэралістаў у Маскве, пасля наведвае Санкт-Пецярбург і Фінляндыю ўзімку 1914—1915 гадоў. У гэты час у яго пагаршаецца здароўе, абвастраецца старая хвароба. Вайну сустракае ў Вільні.

Першая сусветная вайна

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы, 1916 г. У сярэднім радзе злева направа сядзяць: Іван Луцкевіч, Баляслаў Пачопка (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч

У час эвакуацыі з Вільні расійскія ўлады хацелі вывезці Івана Луцкевіча разам з яго калекцыяй старажытнасцяў, абяцаючы для гэтага цэлы вагон. На гэта Іван казаў: «Мая павіннасць — аставацца ў родным краю і бароцца за мой народ незалежна ад таго, якія войскі будуць тут гаспадарыць!». Каб не быць прымусова эвакуяваным, апошнюю ноч перад расійскай эвакуацыяй ён правёў не ў сваёй хаце. Удзельнічаў у арганізацыі «лятучых дружын», якія пільнавалі парадак у горадзе ў час змены ўладаў, раздабываў для дружыннікаў зброю і праводзіў з імі ночы. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Вільню 18 верасня 1915 года.

Іван Луцкевіч актыўна ўдзельнічае ў працы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з арганізатараў Беларускага народнага камітэта, які дзейнічаў пад прыкрыццём таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і пры якім канцэнтруецца беларуская асветніцкая праца[15]. Быў адным з трох дэлегатаў ад беларусаў у Віленска-ковенскім абывацельскім камітэце. У 1915 годзе закладзены блок беларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх арганізацый Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага, арганізатарам якога стаў Іван Луцкевіч. У снежні 1915 года выдадзены першы «ўніверсал» Канфедэрацыі, напісаны Іванам Луцкевічам. На той час браты Луцкевічы прытрымліваліся ідэй «краёвасці». У 1916 годзе Беларускі нацыянальны камітэт, старшынёй якога быў Антон Луцкевіч, ухваліў канфедэрацыйную канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выказвалася ідэі за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. Аднак, паводле Антона Луцкевіча, ідэя канфедэрацыі была разбітая літоўскім нацыяналізмам.

У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа, але кваліфікаваных настаўнікаў не хапала. У снежні Іван Луцкевіч і Алаіза Пашкевіч стварылі настаўніцкія курсы, на іх Іван Луцкевіч выкладае краязнаўства. Працуе скарбнікам кааператыва «Райніца». Арганізатар Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы. Улетку 1916 года пры актыўнай працы Івана Луцкевіча адрываецца Беларускі клюб, ён становіцца яго старшынёй. Таксама ўлетку 1916 года разам з Вацлавам Ластоўскім удзельнічае ў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі, у мемарыяле беларускай дэлегацыі была выкладзена канцэпцыя Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага.

Незалежніцкая пазіцыя, якую выказваў Іван Луцкевіч на лазанскай канферэнцыі, занепакоіла нямецкія акупацыйныя ўлады. Немцы ставяць братоў Луцкевічаў пад асабісты нагляд шпіёна Эдмунда Зузэміля, які на той час быў прызначаны беларускім перакладчыкам пры ўправе друку. Пад Зузэміля рэквізуецца частка віленскай кватэры Луцкевічаў, і ён мае магчымасць сачыць за імі. Іван Луцкевіч арганізоўвае Беларускі вучыцельскі саюз, які высоўвае Луцкевіча сваім прадстаўніком у Цэнтральнае бюро прафесійных саюзаў. Зузэміль настойвае на тым, каб вучыцельскі саюз высунуў іншага кандыдата, але калі новы сход Саюза зацвердзіў свой выбар, арганізацыя была закрытая нямецкімі ўладамі.

У 1916 годзе дапамагае ў арганізацыі беларускіх школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне. У 1917 годзе нямецкія ўлады рыхтуюцца да арганізацыі літоўскага прадстаўнічага органа — Тарыбы, дзе беларусам вызначаецца адно месца. Акупацыйныя ўлады шукаюць кандыдатаў, якія б былі цалкам лаяльныя да нямецкай адміністрацыі, таму Зузэміль высоўвае кандыдатам Вацлава Ластоўскага. 16 верасня 1917 года на сацыялістычным мітынгу партый усіх нацыянальнасцяў, прамоўцы сярод беларусаў, між імі Іван Луцкевіч, кляймяць палітыку немцаў і тых літоўцаў, якія пайшлі на згоду з імі.

18—23 верасня 1917 года ў Вільні праходзіць Літоўская канферэнцыя, якая абірае прадстаўнічы орган Літвы — Тарыбу. У адказ на гэта 30 верасня ў Беларускім клубе пад старшынствам Івана Луцкевіча адбываецца беларускі мітынг, які выносіць ноту пратэсту супраць адносін да беларусаў і патрабуе ў нямецкіх уладаў дазволу на скліканне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння беларускага прадстаўнічага органа. Неўзабаве дазвол на правядзенне быў атрыманы, Арганізацыйны камітэт дзеля склікання Беларускай канферэнцыі паведамляў аб сваім афіцыйным заснаванні 17 лістапада 1917 года. Іван Луцкевіч актыўна займаецца арганізацыяй канферэнцыі, прадаючы рэчы з сваёй калекцыі старасвеччыны дзеля фінансавага забеспячэння. У справах канферэнцыі едзе ў Беласток, дзе прадстаўнікі нямецкіх уладаў спрабуюць пераканаць яго ў карысці далучэння да Германіі, на што Іван Луцкевіч адказвае: «Я маю на гэта яшчэ адзін аргумент. Калі і нашым манархам стане Вільгельм, дык нам не прыйдзецца рабіць свае асобнае рэвалюцыі, каб скінуць яго: гэта зробіць сам нямецкі народ!».

23 студзеня 1918 года быў зацверджаны статут Беларускага навуковага таварыства, Іван Луцкевіч быў адным з закладальнікаў таварыства.

Беларуская Народная Рэспубліка. Апошнія гады

Удзельнік Беларускай канферэнцыі ў Вільні, якая праходзіла 25, 26 і 27 студзеня 1918 года. Канферэнцыя абрала Івана Луцкевіча адным з членаў Беларускай Рады, якая стала галоўным прадстаўніцтвам беларусаў на тэрыторыі нямецкай акупацыі. У часе канферэнцыі ў Менску памірае маці Луцкевічаў.

Дэлегацыя Віленскай беларускай рады, у склад якой уваходзілі Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Янка Станкевіч, Дамінік Сямашка, Язэп Туркевіч, едзе ва ўжо заняты немцамі Менск, каб прыняць удзел у пасяджэнні ў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адзін з арганізатараў Віленскай беларускай гімназіі (1919), Беларускага навуковага таварыства (1918).

У сярэдзіне чэрвеня 1919 г. выехаў на лячэнне на польскі курорт Закапанэ, дзе і памёр. У 1991 г. прах Івана Луцкевіча перапахаваны на могілках Роса ў Вільні.

У палітыцы

Карціна «Партрэт Івана Іванавіча Луцкевіча», 1914 г. Мастак Анікіта Пятровіч Хатулёў. (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)

Разам з Антонам Луцкевічам, Вацлавам Ластоўскім і інш., Іван Луцкевіч распрацоўваў пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі — ад канцэпцыі краёвай аўтаноміі, аднаўлення на канфедэратыўнай аснове дзяржаўнай уніі Беларусі і Літвы (1906—1918) да абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі ў яе этнаграфічных межах. Лічыў дэнацыяналізуючай у адносінах да беларусаў ролю рэлігійна-царкоўных праваслаўных і каталіцкіх структур на Беларусі як праваднікоў палітыка-ідэалагічных інтарэсаў Расіі і Польшчы. Выступаў за аднаўленне на Беларусі царкоўнай уніі дзеля паяднання рэлігійнага і грамадска-палітычнага рухаў у адзіным нацыянальна-адраджэнскім працэсе. Паводле яго ініцыятывы і з асабістым яго ўдзелам пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа ўпершыню прагучала на міжнародных форумах — канферэнцыі сацыялістычных і рэвалюцыйных партый (Фінляндыя, 1905), Славянскім з'ездзе прагрэсіўных студэнтаў (Прага, 1908), Міжнароднай канферэнцыі нацый (Лазана, 1916). Быў прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой.

Практык-арганізатар, таленавіты прамоўца, Іван Луцкевіч спрыяў ажыўленню культурна-асветнай працы, абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі, інтэлігенцыі. Паўплываў на творчы лёс Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага і інш.

У навуцы

«Кінуўшы рынуўшы паўстанне…». Сялянскі верш пра Паўстанне 1863—1864 гг., запісаны ў 1903 г. І. Луцкевічам у вёсцы Ухвішчы Лепельскага павета ад лесніка К. Касцюка. Аўтограф І. Луцкевіча

Іван Луцкевіч — аўтар навукова-публіцыстычных прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак помнікі старабеларускай літаратуры XVI ст., пісаныя арабскай графікай «Аль-Кітаб». Яго багатыя калекцыі сталі асновай для створанага ў 1921 Беларускага музея.

Карыстаўся псеўданімамі Ян Міхальчык, Нашанівец, Шчасны, Palissander Нев.

Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні.

Ушанаванне памяці

  • У Мінску створана Фундацыя сацыяльных ініцыятыў і даследаванняў імя братоў Луцкевічаў (1993).
Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў у парку Янкі Купалы

Бібліяграфія

  • Аб беларускім мастацтве // Гоман. 1918, № 70 (перадрук: Скарыніч. Вып. 2. Мн., 1993);
  • Ай-Кітаб // Зборнік «Наша ніва». Вільня, 1920;
  • Ай-Кітаб-Кіцёп // Беларускае жыццё. 1920, 11 сак. (перадрук: Спадчына. 1992, № 3; Скарыніч. Вып. 2).

Зноскі

  1. а б в г д Крывіцкі Л. 1991, с. 10.
  2. Богдан С., Пабеданосцава Кая А. 2018, с. 71.
  3. а б в г Сідарэвіч А. 2014.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м Серыкава В. 2009.
  5. Сідарэвіч А. 2017.
  6. а б Крывіцкі Л. 1991, с. 11.
  7. Луцкевіч А. & 2015 105.
  8. а б в Крывіцкі Л. 1991, с. 13.
  9. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы 2003, с. 90.
  10. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы 2003, с. 11.
  11. Крывіцкі Л. 1991, с. 14.
  12. Крывіцкі Л. 1991, с. 15.
  13. Луцкевіч А. & 2015 108.
  14. Луцкевіч А. & 2015 109.
  15. Крывіцкі Л. 1991, с. 16.
  16. Максім Ляшко. У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў. nashaniva.by (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 7 сакавіка 2018.
  17. «Выбачэнне за гады бяспамяцтва». Упершыню ў Мінску адкрылася выстава пра Івана Луцкевіча // nashaniva.by 21 жніўня 2019

Літаратура

Спасылкі