Марэйскі дэспатат: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Replacing Flag_of_PalaeologusEmperor.svg with File:Flag_of_Palaeologus_Emperor_-_Libro_del_conosçimiento_de_todos_los_rregnos.svg (by CommonsDelinker because: File renamed: Criterion 2 (meani |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
|статус = |
|статус = |
||
|герб = Palaeologoi eagle XV c.svg |
|герб = Palaeologoi eagle XV c.svg |
||
|сцяг = |
|сцяг = Flag of Palaeologus Emperor - Libro del conosçimiento de todos los rregnos.svg |
||
|карта = Despotate of Morea 1450.svg |
|карта = Despotate of Morea 1450.svg |
||
|апісанне = Марэйскі дэспатат у 1450 годзе |
|апісанне = Марэйскі дэспатат у 1450 годзе |
||
|p1 = Візантыйская імперыя |
|p1 = Візантыйская імперыя |
||
|flag_p1 = |
|flag_p1 = Flag of Palaeologus Emperor - Libro del conosçimiento de todos los rregnos.svg |
||
|s1 = Асманская імперыя |
|s1 = Асманская імперыя |
||
|flag_s1 = Flag of the Ottoman Empire (1453-1844).svg |
|flag_s1 = Flag of the Ottoman Empire (1453-1844).svg |
Версія ад 00:07, 22 кастрычніка 2021
Гістарычная дзяржава | |||||
Марэйскі дэспатат | |||||
---|---|---|---|---|---|
Δεσποτάτο του Μορέως | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Містра | ||||
Мова(ы) | Грэчаская | ||||
Афіцыйная мова | візантыйская мова[d] і албанская мова | ||||
Рэлігія | Праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | hyperpyron[d] і дукат | ||||
Пераемнасць | |||||
< Ахейскае княства | |||||
Асманская імперыя > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марэйскі дэспатат (Містрскі дэспатат, грэч. Δεσποτάτο του Μυστρά) быў правінцыяй Візантыйскай імперыі, якая існавала з сярэдзіны XIV да сярэдзіны XV стагоддзяў.
За больш чым 150 гадоў межы дэспатата змяняліся, і да канца яго існавання яго тэрыторыя займала практычна ўвесь паўвостраў Пелапанес, які ў той час называўся Марэяй. Звычайна дзяржавай кіраваў спадчыннік візантыйскага імператара, які насіў тытул дэспата. Сталіцай правінцыі быў добра ўмацаваны горад Містра, які знаходзіся каля старажытнай Спартай і з'яўляўся важным цэнтрам візантыйскай культуры і ўлады.
Гісторыя
Дэспатат утварыўся на тэрыторыі франкскага Ахейскага княства. Само княства было створана ў выніку падзелу Візантыйскай імперыі крыжакамі пасля Чацвёртага крыжовага паходу 1204 года. У 1259 годзе кіраўнік княства, Гіём II Вілардуэн, прайграў Пелаганейскую бітву будучаму візантыйскаму імператару Міхаілу VIII Палеалогу. У выніку Гіём вымушаны быў аддаць імператару большую частку ўсходняй Марэі і свае толькі пабудаваныя крэпасці. Гэта тэрыторыя і стала цэнтрам Марэйскага дэспатата.
Развіццё
Пазней, у сярэдзіне XIV стагоддзя, імператар Іаан VI Кантакузін рэарганізаваў тэрыторыю так, каб стварыць апанаж для свайго сына, Мануіла Кантакузіна. Дынастыя Палеалогаў захапіла ўладу ў Марэі пасля смерці Мануіла ў 1380 годзе, і новым дэспатам Марэі ў 1383 годзе стаў Феадор I Палеалог. Феадор кіраваў да 1407 года і зрабіў за гады сваёй улады шмат чаго: дазволіў канфлікт з Візантыяй, здолеў дамовіцца з больш магутнымі суседзямі — перш за ўсё, з Асманскай імперыяй, чыім васалам стаў дэспатат, і аднавіў мясцовую эканоміку, заахвоціўшы албанцаў сяліцца ў Марэі. Сталіца рэгіёна, Містра, стала своеасаблівым цэнтрам позневізантыйскага Адраджэння, якое, вядома, насіла адносны характар на фоне заняпаду Канстанцінопаля.
Падзенне
У XV стагоддзі з паслабленнем рэштак Лацінскай імперыі на паўвостраве Марэйскаму дэспатату ўдалося пашырыць сваю тэрыторыю да ўсяго Пелапанеса. Аднак у 1446 годзе асманскі султан Мурад II знішчыў візантыйскія ўмацаванні на Карынфскім перашыйку, адкрыўшы шлях у Марэю. У 1456 г. пала Афінскае герцагства, якое было свайго роду буферам паміж Марэяй і асманскімі ўладаннямі. Лёс грэчаскай Марэі быў прадвызначаны. Пераемнік Мурада, Мехмед II Заваёўнік, захапіў у 1453 годзе Канстанцінопаль, а праз сем гадоў, усяго за год да падзення Трапезунда, апошняга асколка Візантыйскай імперыі, заваяваў Марэйскі дэспатат.
Дэспаты Марэі
Гады кіравання | Імя |
---|---|
1339—1341 | Іаан Кантакузін |
1341—1349 | ? |
1349—1380 | Мануіл Кантакузін |
1380—1383 | Матфей Кантакузін |
1383 | Дзімітрый I Кантакузін |
1383—1407 | Феадор I Палеалог |
1407—1443 | Феадор II Палеалог
з 1428 года кіраваў сумесна з Канстанцінам XI Палеалогам) |
1443—1449 | Канстанцін XI Палеалог |
1449—1460 | Тамаш Палеалог
(з 1449 года кіраваў сумесна з Дзімітрыем II Палеалогам) [1] |
Зноскі
- ↑ В. Эрлихман. Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. Византия и Закавказье
Літаратура
- Васильев А. А. Том 2 // История Византийской империи. — М.: Алетейя, 2000. — ISBN 978-5-403-01726-8
- Сказкин С. Д. Том 3 // История Византии в 3 томах. — М.: Наука, 1967. — ISBN 978-5-403-01726-8
- Успенский Ф. И. Отдел VI. Комнины. // История Византийской империи. В 5 т. — М.: АСТ, Астрель, 2005. — Т. 5. — 558 с. — ISBN 5-271-03856-4