Кароткі фільм пра каханне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, дапаўненне, вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 89: Радок 89:
|{{won}}
|{{won}}
|-
|-
|rowspan="3" style="background:#eaecf0;"|{{нп5|Кінафестываль у Сан-Себасцьяне||en|San Sebastián International Film Festival}}
|rowspan="3" style="background:#eaecf0;"|[[Кінафестываль у Сан-Себасцьяне]]
|rowspan="3" align="center" data-sort-value="1988-09-24"|[[Кінафестываль у Сан-Себасцьяне 1988|15—24.09.1988]]
|rowspan="3" align="center" data-sort-value="1988-09-24"|[[Кінафестываль у Сан-Себасцьяне 1988|15—24.09.1988]]
|Спецыяльны прыз журы
|Спецыяльны прыз журы

Версія ад 10:18, 27 кастрычніка 2021

Кароткі фільм пра каханнеM:
польск.: Krótki film o miłości
Постар фільма
Жанр рамантычны фільм[2], драматычны фільм і меладрама[d]
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Кінааб’яднанне «Tor»
Працягласць 87 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1988 і 20 красавіка 1989[1]
Папярэдні фільм Кароткі фільм пра забойства
IMDb ID 0095467

«Каро́ткі фільм пра каха́нне» (польск.: Krótki film o miłości) — польская псіхалагічная драма, знятая ў 1988 годзе рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім на аснове ўласнага сцэнарыя, напісанага ў суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Гражына Шапалоўска і Олаф Любашэнка[5][6].

«Кароткі фільм пра каханне» з’яўляецца поўнаметражнай версіяй шостай часткі дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм адпавядае шостай запаведзі паводле каталіцкай традыцыі: «Не чужалож»[7].

Прэм’ера фільма ў Польшчы адбылася ў верасні 1988 года[8] на Фестывалі польскага мастацкага кіно, дзе фільм быў адзначаны 5 узнагародамі, у тым ліку прэміяй «Залатыя львы» за найлепшы фільм[9][6] .

Сюжэт

Дзевятнаццацігадовы Томэк (Олаф Любашэнка[pl]) жыве з маці свайго сябра ў варшаўскай кватэры. Томэк вырас у дзіцячым доме, ён сарамлівы і замкнуты, мае мала сяброў, працуе на пошце. Увесь вольны час ён праводзіць, падглядваючы за прыгожай дарослай жанчынай па імені Магда (Гражына Шапалоўска[pl]), што жыве ў доме насупраць. Праз тэлескоп ён назірае за ёй кожную ноч: глядзіць як яна займаецца бытавымі справамі, як працуе над сваімі мастацкімі творамі, як пастаянна сустракаецца з рознымі палюбоўнікамі. Жадаючы часцей бачыцца з Магдай, Томэк дасылае ёй фальшывае паведамленне пра неіснуючы грашовы перавод. Апантанасць Томэка больш арыентавана на яе паўсядзённую дзейнасць, а не на яе сексуальнае жыццё; калі ён бачыць, што ў яе адбываюцца сексуальныя адносіны з мужчынам, то прыбірае тэлескоп і не глядзіць.

Томэк даведваецца, што ёсць праблема з пастаўкамі малака для дома, дзе жыве Магда. Тады ён уладкоўваецца на працу разносчыкам малака, каб быць бліжэй да яе. Аднойчы ноччу ён бачыць, як пасля расставання са сваім чарговым мужчынам, Магда плача ў сябе ў кватэры і разлівае бутэльку малака. Томэк пытае ў маці свайго сябра: «Чаму людзі плачуць?» Атрымаўшы яшчэ адно фальшывае паштовае паведамленне, Магда ўступае ў канфлікт з супрацоўнікамі пошты, якія абвінавачваюць яе ў вымаганні. Томэк бачыць, што Магда ўзлаваная сваркай на пошце, і, дагнаўшы яе, прызнаецца, што фальшывае паведамленне ад яго, што ён бачыў, як яна плакала, і што назірае за ёй. Тым жа вечарам Магда перасоўвае свой ложак так, каб ён быў добра бачны праз акно. Да яе прыходзіць палюбоўнік, і калі яны ляжаць у ложку, яна распавядае, што за імі зараз сочаць. Мужчына кідаецца на вуліцу, кліча Томэка, каб той выйшаў да яго, і ўдарае яго па твары.

На наступны дзень, сутыкнуўшыся з Магдай пры дастаўцы малака, Томэк прызнаецца, што кахае яе і нічога не чакае ўзамен. Томэк просіць яе пайсці з ім на спатканне ў кавярню – яна згаджаецца. У час спаткання ў кавярні Магда даведаецца, што Томэк назірае за ёй ужо цэлы год і што ён выкрадаў лісты, што прыходзілі ёй ад яе палюбоўнікаў. Спярша яна злуецца, зрэшты хутка супакойваецца, кажучы: «Якое гэта мае значэнне». У адказ на яго прызнанне ў каханні, яна кажа, што кахання не існуе, ёсць толькі секс. Яна паказвае Томэку, як мужчыны ласкаюць рукі каханых жанчын, але ён, не зважаючы, робіць гэта па-свойму.

Пасля спаткання ў кафэ Магда і Томэк прыходзяць да яе дамоў. Магда прымае душ і выходзіць да Томэка ў халаце. Ён працягвае ёй невялікі падарунак, але яна гаворыць, што не заслугоўвае падарункаў. Прысеўшы побач з ім, яна кладзе яго рукі на свае бёдры, і ад гэтага дотыку ў яго адбываецца аргазм. «Вось і ўсё каханне…» – гаворыць Магда. Засмучаны і абражаны, Томэк выбягае з яе кватэры. Магда адчувае сябе вінаватай і намагаецца звязацца з ім, даючы знакі ў акно, каб ён ёй патэлефанаваў. Потым піша на картоне «Вярніся, прабач» – і выстаўляе ў акно. Але адказа няма. Вярнуўшыся дадому, Томэк рэжа сабе вены. Пазней Магда прыходзіць у кватэру Томэка, каб вярнуць паліто, якое ён пакінуў у яе, і даведваецца, што той спрабаваў скончыць жыццё самагубствам і цяпер ляжыць у лякарні. Жанчына, у якой жыве Томэк, паказвае Магдзе яго пакой і тэлескоп і гаворыць: «Баюся, што вас гэта насмяшыць, але ён закахаўся ў вас».

Магда шукае Томэка, яна яўна занепакоена і клапоціцца пра яго. Аднойчы ноччу у яе кватэры раздаецца тэлефонны званок. Яна падымае і чуе маўчанне. Тады яна, думаючы, што гэта Томэк, прызнаецца яму, што ён правы наконт кахання. Але гэта не Томэк, у яе проста праблемы з тэлефонам. Пасля некалькіх дзён чакання і цікавання за акном Томэка праз тэатральны бінокль яна нарэшце заўважае, што ён вярнуўся. Магда ідзе ў яго кватэру і бачыць, што той спіць, а яго рукі ўсё яшчэ перавязаныя. Гаспадыня кватэры не дазваляе Магдзе дакрануцца да Томэка. Тады, заўважыўшы тэлескоп, Магда заглядвае ў яго і бачыць тую ноч, калі яна сядзіць за сталом і плача. На падлогу сцякае разлітае малако. Яна бачыць, як да яе падыходзіць Томэк і кладзе руку на плячо, супакойваючы яе.

Акцёрскі склад


   Гражына Шапалоўска[pl]   –   Магда
   Олаф Любашэнка[pl]   –   Томэк
   Стэфанія Івіньска[pl]   –   гаспадыня Томэка
   Пётр Махаліца[pl]   –   Раман, герой фільма «Дэкалог, дзевяць»
   Артур Барчыш[pl]   –   малады чалавек
   Станіслаў Гаўлік[pl]   –   Вацэк, паштальён
   Томаш Градоўскі   –   газаўшчык
   Рафал Імбра   –   палюбоўнік Магды
   Ян Пехаціньскі[pl]   –   палюбоўнік Магды
   Кшыштаф Каперскі   –   газаўшчык
   Ханна Хойнацка   –   Міраслава
   Яраслава Міхалеўска   –   касірка на пошце
   Малгажата Ражнятоўска[pl]   –   загадчыца пошты
   Эмілія Жулкоўска   –  

Музычнае суправаджэнне

Збігнеў Прайснер, аўтар музыкі да фільма.

Музычнае суправаджэнне да карціны «Кароткі фільм пра каханне» належыць польскаму кампазітару Збігневу Прайснеру. Музыка, што гучыць у фільме ўвайшла ў склад першага альбома Прайснера — «Дэкалог» (1991), у якім прадстаўлена музыка з аднайменнага тэлецыкла, і адпаведна з кінаверсій пятага і шостага фільмаў. Музычныя кампазіцыі з «Кароткага фільма пра каханне» ўвайшлі таксама ў альбом «Кеслёўскі» (2003)[10], які ўяўляе сабой кампіляцыю твораў Прайснера да фільмаў кінарэжысёра.

Узнагароды

«Кароткі фільм пра каханне» атрымаў 5 узнагарод на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні, а таксама быў адзначаны ўзнагародамі на кінафестывалях у Сан-Себасцьяне, Сан-Паўлу, Жэневе і Чыкага[9][6].

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Фестываль польскага мастацкага кіно Верасень 1988[pl] «Залатыя гданьскія львы» «Кароткі фільм пра каханне» Перамога [11]
«Сярэбраныя гданьскія львы» за сцэнарый[en] Кшыштаф Кеслёўскі, Кшыштаф Пясевіч Перамога
«Бронзавыя гданьскія львы» за акцёрскую працу першага плана Гражына Шапалоўска[pl] Перамога
«Бронзавыя гданьскія львы» за акцёрскую працу другога плана Стэфанія Івіньска[pl] Перамога
«Бронзавыя гданьскія львы» за аператарскую працу[en] Вітальд Адамэк[pl] Перамога
Кінафестываль у Сан-Себасцьяне 15—24.09.1988 Спецыяльны прыз журы «Кароткі фільм пра каханне» Перамога [12]
Прыз ФІПРЭСІ «Кароткі фільм пра каханне» Перамога
Прыз Міжнароднай каталіцкай арганізацыі ў вобласці кіно (OCIC) «Кароткі фільм пра каханне» Перамога
Асацыяцыя польскіх кінематаграфістаў крытыкаў 1988 «Залатая катушка» за найлепшы польскі фільм «Кароткі фільм пра каханне» Перамога
Тарнаўская кінапрэмія[pl] 02—05.03.1989[pl] Гран-пры «Кароткі фільм пра каханне» Перамога
Прыз глядацкіх сімпатый «Кароткі фільм пра каханне» Перамога
Кінафестываль у Сан-Паўлу[en] 12—31.10.1989 Прыз глядацкіх сімпатый «Кароткі фільм пра каханне» Перамога [13]
Кінафестываль у Чыкага[en] Кастрычнік 1989 «Залаты Х’юга» за найлепшы фільм[fr] «Кароткі фільм пра каханне» Намінацыя
«Сярэбраны Х’юга» за найлепшую жаночую ролю[en] Гражына Шапалоўска Перамога
Французскі сіндыкат кінакрытыкаў 1990 Найлепшы замежны фільм[fr] «Кароткі фільм пра каханне» Перамога [14]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Бельгіі[fr] 1991 Гран-пры Асацыяцыі кінакрытыкаў Бельгіі[en] «Кароткі фільм пра каханне» Перамога [15]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 1992 Найлепшы замежны фільм «Кароткі фільм пра каханне» Перамога

Зноскі

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0095467/ Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б http://stopklatka.pl/film/krotki-film-o-milosci Праверана 8 красавіка 2016.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0095467/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
  5. Krótki film o milosci — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 красавіка 2020.
  6. а б в KRÓTKI FILM O MIŁOŚCI (польск.). Сайт «FilmPolski». Праверана 11 красавіка 2020.
  7. Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 11 красавіка 2020.
  8. Krótki film o milosci — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 красавіка 2020.
  9. а б Krótki film o milosci — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 красавіка 2020.
  10. Zbigniew Preisner — Kieślowski (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 14 ліпеня 2020.
  11. Festiwal Polskich Filmów Fabularnych: Laureaci 1988 (польск.). Сайт Фестывалю польскага мастацкага кіно. Праверана 14 ліпеня 2020.
  12. San Sebastián Film Festival — 36 edition. 1988 Awards (англ.). Сайт Міжнароднага кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне. Праверана 14 ліпеня 2020.
  13. 13ª MOSTRA (парт.). Сайт Міжнароднага кінафестывалю у Сан-Паўлу. Праверана 14 ліпеня 2020.
  14. Prix du Syndicat français de la critique 1990 (фр.). Сайт Французскага сіндыката крытыкаў кіно і тэлебачання. Праверана 15 кастрычніка 2021.
  15. Luc Honorez.. Le Grand Prix de l'Union de la Critique du Cinéma, "Brève Histoire d'amour" l'emporte (фр.). Сайт «Le Soir» (7 студзеня 1991). Праверана 14 ліпеня 2020.

Спасылкі