Беларуска-польская граніца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: тэррыторы → тэрыторы з дапамогай AWB
ілюстрацыя
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Granica polsko-białoruska.png|thumb|Беларуска-польская граніца]]
[[Файл:Belarus-Poland border (be).png|thumb|Беларуска-польская граніца.{{legend|#8CC63F|Памежныя пераходы}}{{legend|#FF7BAC|Пункты спрошчанага пропуску}}]]
'''Беларуска-польская граніца''' — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км<ref name="gr_BY_PL">[http://gpk.gov.by/ru-border-info/#_ftn10 Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь]</ref>. Пачынаецца ад патройнага сутыку з [[Літва|Літвой]] на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з [[Украіна]]й на поўдні.
'''Беларуска-польская граніца''' — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км<ref name="gr_BY_PL">[http://gpk.gov.by/ru-border-info/#_ftn10 Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь]</ref>. Пачынаецца ад патройнага сутыку з [[Літва|Літвой]] на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з [[Украіна]]й на поўдні.



Версія ад 19:57, 13 лістапада 2021

Беларуска-польская граніца.     Памежныя пераходы     Пункты спрошчанага пропуску

Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Літвой на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінай на поўдні.

Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Свіслач, Нараў, Заходні Буг.

Польска-беларуская граніца з’яўляецца таксама і граніцай Еўрасаюза з Беларуссю.

Гісторыя

Аднім з пытанняў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы было размежаванне беларускіх і польскіх тэрыторый. У 1920 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дж. Керзон прапанаваў лінію Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст-Літоўск, якая ўлічвала этнічную большасць на спрэчных тэрыторыях. Аднак пасля Польска-савецкай вайны граніца адсунулася далёка ўсходней і Заходняя Беларусь апынулася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі.

Лінія Керзона і паваенная змена межаў Польшчы

Пасля верасня 1939 года ў склад БССР былі далучаны тэрыторыі Заходняй Беларусі. З іх стварылі пяць новых абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Вілейскую і Пінскую.

Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля горада Астраленка.

Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 года паміж СССР і Польшчай дамовай аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].

Пагранічныя слупы ў Белавежскай пушчы

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзенні кантрольнай паласы (Калонія Ісаака, Чарнаўшчызна[3].).

Польска-беларуская граніца каля Толчаў

У 1946 годзе падчас удакладнення дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гродзенскага раёна на карысць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёна — вёскі Тадоркаўцы і Хварасцяны[3].

Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларуссю не мянялася.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі