BioNTech: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''BioNTech SE''' (ангельскае вымаўленне: [ˈbaɪɒnˌtek]) — нямецкая біятэхналагічная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю актыўных імунатэрапеўтычных сродкаў для індывідуальнага падыходу да лячэння сур'ёзных захворванняў. Кампанія даследуе прэпа...'
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Няма розніцы)

Версія ад 09:45, 29 лістапада 2021

BioNTech SE (ангельскае вымаўленне: [ˈbaɪɒnˌtek]) — нямецкая біятэхналагічная кампанія, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю актыўных імунатэрапеўтычных сродкаў для індывідуальнага падыходу да лячэння сур'ёзных захворванняў. Кампанія даследуе прэпараты на аснове матрычнай РНК (мРНК) для выкарыстання ў якасці індывідуалізаванай імунатэрапіі рака, у якасці вакцын супраць інфекцыйных захворванняў і ў якасці замяшчальнай бялковай тэрапіі пры рэдкіх захворваннях, а таксама распрацаванай клеткавай тэрапіі, новых антыцелаў і малых малекул, імунамадулятараў, як варыянтаў лячэння рака. Кампанія распрацавала тэрапеўтычны прэпарат для чалавека на аснове мРНК для ўнутрывеннага ўвядзення, каб давесці індывідуальную імунатэрапію раку на аснове мРНК да клінічных выпрабаванняў і наладзіць уласны вытворчы працэс[1].

  1. U.S. Securities and Exchange Commission. [https://sec.report/Document/0001193125-19-241112/ Form F-1 Biontech Se Registration statement for certain foreign private issuers](нявызн.). U.S. Securities and Exchange Commission. U.S. Securities and Exchange Commission.

Зноскі

Спасылкі