Рафал Алойзы Аскерка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 64: Радок 64:


{{Wikidata/Ancestors}}
{{Wikidata/Ancestors}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Аскерка Рафал Алойзы}}
{{DEFAULTSORT:Аскерка Рафал Алойзы}}
[[Катэгорыя:Род Аскеркаў|Рафал Алойзы]]
[[Катэгорыя:Род Аскеркаў|Рафал Алойзы]]

Версія ад 20:07, 30 лістапада 2021

Рафал Алойзы Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
Маршалак земскі мазырскі
1738 — 1767

Нараджэнне 1708(1708)
Смерць 1767(1767)
Род Аскеркі
Бацька Антоні Аскерка
Маці Сафія Календа
Жонка Анэля з Паўшаў[d], невядома і Станіслава Тэрэза з Агінскіх[d]
Дзеці Антоні Яўхім, Ян Мікалай, Марыяна

Рафал Алойзы (Рафал Алаіз) Аскерка (17081767) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Староста багрымавіцкі ў 1742—1760 гадах, мазырскі харунжы (1733—1738), маршалак (з 1738), пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766 гадоў. У 1733 годзе быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 годзе абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму літоўскаму Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала.

Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 годзе ізноў абраны мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 года вызначаны паслом да складання pacta conventa. У 1765 годзе няўдала намагаўся атрымаць пасаду надворнага падскарбія літоўскага.

Маёнткі

У 1764 годзе канвакацыйны сойм прызнаў маёнтак Нароўля (разам з фальваркамі), што пачаткова быў каралеўшчынай (каралеўскім уладаннем), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзы Аскеркі і яго нашчадкаў.

Сям’я

Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф’і з Календаў. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.

У першым шлюбе (каля 1730) з Анэляй з Паўшаў (нар. 1710), дачкой Міхала Паўшы і Катажына з Рыбінскіх, меў двух сыноў:

У другім шлюбе з невядомай па імі з роду Сілічаў.

У трэцім шлюбе са Станіславай Тэрэзай з Агінскіх (1710—1744), дачкой Марцыяна Міхала Агінскага і Тэрэзы з Тызенгаўзаў. Меў дачку Марыянну, у першым шлюбе за менскім кашталянам Міхалам Адамам Ракіцкім, у другім — за ўпіцкім кашталянам Міхалам Страшэвічам.

Літаратура