Капліца-пахавальня Забелаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
др clean up, перанесена: globus.tut.by → globustut.by з дапамогай AWB
Радок 39: Радок 39:
Некалі ў маёнтку Дурынічы (цяпер — в. [[Ізюмава]]) знаходзілася сядзіба графскага роду [[Род Забелаў|Забелаў]]. На мясцовых каталіцкіх могілках у пачатку ХIX стагоддзя Забелы пабудавалі родавы пахавальны склеп<ref name = "sviatynia"/>. Тут знайшлі свой апошні прытулак прадстаўнікі гэтага шляхецкага роду: граф [[Антоній Забела]] (1785—1861) і яго жонка [[Тэкля Забела|Тэкля з Панцэвічаў]] (1802—1862), іх дачка [[Барбара Збарамірская]], жонка графа [[Шыман Эразм Забела|Шымана Забелы]] [[Соф’я Забела|Соф’я з Рудзіеўскіх]] (1842—1867), і іх дачка [[Станіслава Забела|Станіслава]] (1865—1895)<ref name = "sviatynia2">''Марина Михневич''. [https://babruysk.by/eyo-chyornye-volosy-eshhyo-dolgo-byli-razbrosany-vozle-vskrytoj-mogily-tajny-chasovni-v-izyumovo/ «Её чёрные волосы ещё долго были разбросаны возле вскрытой могилы»… Тайны часовни в Изюмово]. // [[Бобруйский курьер]], 13 чэрвеня 2017. {{ref-ru}}</ref>.

У 1905 годзе над склепам усталявалі алтар, і граф [[Сымон Забела]], атрымаўшы дазвол, за свае сродкі пачаў будоўлю капліцы, якая скончылася ў 1907 годзе. Навокал капліцы знаходзіліся дзясяткі пахаванняў каталікоў з суседніх вёсак і фальваркаў, якія датаваліся канцом ХVIII — пачаткам ХХ стагоддзяў<ref name = "sviatynia"/>.

У 1960-я гады капліца і пахаванні на могілках былі разрабаваныя [[Чорная археалогія|чорнымі капальнікамі]]. У выніку гэтага была ўзарвана падлога і знішчаны труны, са сцен адвалілася тынкоўка. Стан капліцы наблізіўся да аварыйнага<ref name = "sviatynia"/>.

Радок 59: Радок 59:
{{Commonscat|Catholic chapel of Zabiełło in Iziumava}}
{{Commonscat|Catholic chapel of Zabiełło in Iziumava}}
* {{radzima|2540}}
* {{radzima|2540}}
* {{ГБ|https://globus.tut.by/izyumovo/index.htm#usyp}}
* {{ГБ|https://globustut.by/izyumovo/index.htm#usyp}}

[[Катэгорыя:1907 год у Беларусі]]
[[Катэгорыя:1907 год у Беларусі]]

Версія ад 17:00, 19 снежня 2021

Капліца
Капліца-пахавальня Забелаў
53°14′52″ пн. ш. 29°02′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ізюмава
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Бабруйскі
Архітэктурны стыль мадэрн
Заснавальнік Сымон Забела
Будаўніцтва 19051907 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца-пахавальня Забелаў — культавае збудаванне ў вёсцы Ізюмава, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.

Гісторыя

Некалі ў маёнтку Дурынічы (цяпер — в. Ізюмава) знаходзілася сядзіба графскага роду Забелаў. На мясцовых каталіцкіх могілках у пачатку ХIX стагоддзя Забелы пабудавалі родавы пахавальны склеп[1]. Тут знайшлі свой апошні прытулак прадстаўнікі гэтага шляхецкага роду: граф Антоній Забела (1785—1861) і яго жонка Тэкля з Панцэвічаў (1802—1862), іх дачка Барбара Збарамірская, жонка графа Шымана Забелы Соф’я з Рудзіеўскіх (1842—1867), і іх дачка Станіслава (1865—1895)[2].

У 1905 годзе над склепам усталявалі алтар, і граф Сымон Забела, атрымаўшы дазвол, за свае сродкі пачаў будоўлю капліцы, якая скончылася ў 1907 годзе. Навокал капліцы знаходзіліся дзясяткі пахаванняў каталікоў з суседніх вёсак і фальваркаў, якія датаваліся канцом ХVIII — пачаткам ХХ стагоддзяў[1].

У 1960-я гады капліца і пахаванні на могілках былі разрабаваныя чорнымі капальнікамі. У выніку гэтага была ўзарвана падлога і знішчаны труны, са сцен адвалілася тынкоўка. Стан капліцы наблізіўся да аварыйнага[1].

Намаганнямі парафіян бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на чале з пробашчам Юрыем Быкавым у 2006 годзе пачалося аднаўленне святыні. Спецыялісты Бабруйскага камбіната жалезабетонных вырабаў падрыхтавалі план правядзення рамонтных работ, у ходзе якіх будынак быў накрыты металічнай дахоўкай, устаноўлены вокны і дзверы, упарадкаваны інтэр’ер[1].

Архітэктура

Капліца ў 1914 годзе

Помнік архітэктуры з рысамі мадэрну. Прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам, збудаваны з часанага каменя. Зала асвятляецца 2 бакавымі стральчатымі вокнамі. Над такім жа стральчатым уваходам у капліцу з галоўнага фасада у франтоне маецца круглая люкарна. Вокны і ўваходны праём выкладзены з чырвонай цэглы, вырабленай на бабруйскай цагельні братоў Лазінскіх[2].

Арыгінальная аздоба інтэр’еру не захавалася. Алтар, свяцільні, спавядальня і ўсё ўнутранае афармленне было выканана з чорнага дубу, што надавала капліцы строгі і жалобны выгляд. Прыкладна над 6 пахаваннямі ў склепе ў падлогу капліцы, выкладзенай чорна-белай кафляй вытворчасці радамскай фабрыкі «Марывіль»[2], умураваны надмагільныя пліты з чорнага граніту. У капліцы меўся нават арган, прывезены з Прагі[3].

Зноскі

  1. а б в г Віктар Маліноўскі. Сабраны камень (гісторыя капліцы Забэлаў у Ізюмава). — Бабруйск: Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, 22 кастрычніка 2017. (бел.)
  2. а б в Марина Михневич. «Её чёрные волосы ещё долго были разбросаны возле вскрытой могилы»… Тайны часовни в Изюмово. // Бобруйский курьер, 13 чэрвеня 2017. (руск.)
  3. Żyskar F. J. Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. T. 1: Djecezja Minska.. — WarszawaPetersburg, 1913. — С. 252. — 444 с.

Літаратура

Спасылкі