Бадліянская бібліятэка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
fix link
 
Радок 37: Радок 37:
[[Катэгорыя:Славутасці Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Славутасці Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Музеі Оксфарда]]
[[Катэгорыя:Музеі Оксфарда]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Вялікабрытаніі]]

Актуальная версія на 00:37, 22 снежня 2021

Bodleian Library,
Бадліянская бібліятэка
англ.: Bodleian Library
Ратонда Радкліфа — адно з будынкаў Бадліянскай бібліятэкі.
Ратонда Радкліфа — адно з будынкаў Бадліянскай бібліятэкі.
Краіна
Адрас Оксфард
Заснавана 1602 год
Філіялы UK Web Archive[d]
Код ISIL GB-UkOxU
Фонд
Склад фонду кнігі, часопісы, газеты, гукавыя і музычныя запісы, выяўленчыя выданні, картаграфічныя выданні, дакументы, карціны, манускрыпты і інш.
Аб'ём фонду 11 млн. адзінак захоўвання
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне 4 тыс. чытачоў штодня
Колькасць чытачоў звыш 1,3 млн. чытачоў штогод
Іншая інфармацыя
Дырэктар Sarah E. Thomas
Вэб-сайт www.bodley.ox.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бадліянская бібліятэка (англ.: Bodleian Library) — бібліятэка Оксфардскага ўніверсітэта, якая аспрэчвае ў Ватыканскай права звацца найстарэйшай у Еўропе, а ў Брытанскай — тытул самага буйнога кніжнага збору Вялікабрытаніі. З 1610 (афіцыйна — з 1662) года нададзена правам на атрыманне абавязковага асобніка ўсіх выданняў, якія выпускаюцца ў краіне.

Бібліятэка носіць імя сэра Томаса Бодлі (1545—1613) — вядомага збіральніка старадаўніх манускрыптаў, які складаўся на дыпламатычнай службе каралевы Елізаветы. Тым часам яе заснавальнікам павінен лічыцца біскуп Томас дэ Кобэм (пам. 1327), які стварыў пры ўніверсітэце невялікі збор кніг, прыкаваных да паліц ланцугамі каб пазбегнуць іх вынасу за межы будынка.

У 1410 годзе гэта бібліятэка перайшла ў поўнае распараджэнне ўніверсітэта, а некалькі пазней пашырэннем універсітэцкага збору заклапаціўся герцаг Хамфры Глостэрскі. Дзякуючы яго апецы ў 1450 годзе бібліятэка пераехала ў новыя, больш шырокія памяшканні, якія захаваліся дагэтуль. Пры першых Цюдорах універсітэт згалеў, Эдуард VI экспрапрыяваў яго кніжныя зборы, нават самі кніжныя шафы былі распрададзены.

У 1602 годзе Томас Бодлі не толькі аднавіў бібліятэку, але і дапамог ёй заняць новыя памяшканні. Ён паднёс універсітэту свой кніжны збор, клапаціўся аб набыцці кніг з Турцыі і нават Кітая. На працягу наступных стагоддзяў для размяшчэння бібліятэчных збораў было выбудавана некалькі будынкаў, уключаючы ратонду Радкліфа (1737—1769) — шэдэўр брытанскага паладыянства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]