Беларускі нацыянальны цэнтр (справа): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:


У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).
У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).

У 1930–31 гадах аналагічная справа пад назвай {{нп3|«Український національний центр»||uk|Справа «Український національний центр»}} была сфабрыкавана украінским прадстаўніцтвам [[АДПУ СССР]]. Маштаб украінскай справы быў меншым, чым у Беларусі: 50 асоб былі прыгавораны да зняволення на тэрмін ад 3–х да 6–ці гадоў. Аднак У 1934 — 1941 гадах 33 асобы былі зноў арыштаваныя, з іх 21 — прыгавораны да [[расстрэл]]у, 12 — атрымалі новыя срокі зняволення і потом загінула ў [[ГУЛАГ]]у. Асноўную ролю ў фабрыкацыі справы УНЦ адыграў тагачасны кіраўнік сакрэтна–аператыўнага аддзела ДПУ [[УССР]], будучы наркам НКВД БССР [[Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі|І. Ляплеўскі]].


== Рэабілітацыя ==
== Рэабілітацыя ==

Версія ад 00:21, 25 снежня 2021

«Беларускі нацыянальны цэнтр» (БНЦ) — сфабрыкаваная ў 1933 годзе ДПУ БССР справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі», частка сталінскіх рэпрэсій у БССР.

Кіраваў фабрыкацыяй справы БНЦ старшыня ДПУ Беларусі Леанід Закоўскі. Паводле сфальсіфікаваных матэрыялаў следства (агентурная справа «Закардоннікі»), БНЦ быў створаны ў верасні 1932 года дзеячамі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Максімам Бурсевічам, Паўлам Валошыным, Флягонтам Валынцом, Язэпам Гаўрылікам, Ігнатам Дварчаніным, Пятром Мятлой, Сымонам Рак-Міхайлоўскім і некаторымі іншымі беларускімі палітэмігрантамі, якія пераехалі ў БССР з Польшчы ў красавіку 1930 і верасні 1932 года.

У абвінаваўчым акце сцвярджалася, што БНЦ ставіла мэтай увосень 1933 або вясной 1934 года справакаваць памежны савецка-польскі канфлікт, пасля чаго ўзняць узброенае паўстанне і стварыць беларускую рэспубліку ў федэрацыі з Польшчай.

У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).

У 1930–31 гадах аналагічная справа пад назвай «Український національний центр»  (укр.) была сфабрыкавана украінским прадстаўніцтвам АДПУ СССР. Маштаб украінскай справы быў меншым, чым у Беларусі: 50 асоб былі прыгавораны да зняволення на тэрмін ад 3–х да 6–ці гадоў. Аднак У 1934 — 1941 гадах 33 асобы былі зноў арыштаваныя, з іх 21 — прыгавораны да расстрэлу, 12 — атрымалі новыя срокі зняволення і потом загінула ў ГУЛАГу. Асноўную ролю ў фабрыкацыі справы УНЦ адыграў тагачасны кіраўнік сакрэтна–аператыўнага аддзела ДПУ УССР, будучы наркам НКВД БССР І. Ляплеўскі.

Рэабілітацыя

Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі ў 1956 г. скасаваў рашэнне калегіі ДПУ ў адносінах да ўсіх абвінавачаных праз адсутнасць доказаў і складу злачынства.

Літаратура