Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Свабодная замена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
→‎Структура: ілюстрацыя
Радок 61: Радок 61:


Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек <ref name = ":0"> {{Кніга | аўтар = International Institute For Strategic Studies | загаловак = The Military Balance 2016 | адказны = James Hackett | выданне = | месца = Лондан | выдавецтва = Taylor & Франсіс | год = 2016 | старонкі = 181 | старонак = | isbn = 9781857438352}} </ref>
Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек <ref name = ":0"> {{Кніга | аўтар = International Institute For Strategic Studies | загаловак = The Military Balance 2016 | адказны = James Hackett | выданне = | месца = Лондан | выдавецтва = Taylor & Франсіс | год = 2016 | старонкі = 181 | старонак = | isbn = 9781857438352}} </ref>

[[Выява:Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый Беларусі (2021).png|thumb|420px|center|Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі]]


=== Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання ===
=== Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання ===

Версія ад 10:47, 29 снежня 2021

Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Эмблема Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы
Тып Від узброеных сіл
Колькасць 16 500 (2018)[1]
Дыслакацыя
Удзел у Міратворчая місія ў Ліване[2][3]
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін

Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з'яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў

У мірны час:

  • падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
  • забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
  • нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
  • падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
  • стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб'ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
  • падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

У ваенны час:

  • выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
  • адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
  • правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
  • нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
  • фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.

Структура

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (Прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.

Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек [4]

Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання

Тэхніка і ўзбраенне

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.

Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2016.

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 446[4]
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 875[4]
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 136[4]
Бронетранспарцёры
ТМПК «Мул»  Беларусь транспартная машына няма дадзеных Фота
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 50[4]
БТР-70 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 39
БТР-80 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 153
БТР-82 А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 0 У верасні 2015 года заказана 32 БТР-82А[5]. Па стане на жнівень 2017 ніводнай машыны не пастаўлена[6].
Бронеаўтамабілі
Dongfeng Mengshi Сцяг Кітая Кітай Бронеаўтамабіль 22
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздік» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 198[4]
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 108[4]
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 116[4]
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[4]
Д-30 Сцяг СССР СССР 122-мм гармата-гаўбіца 48[7]
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гармата-гаўбіца 132[4]
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР Мінамёт 61[4]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град Сцяг СССР СССР - артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь - шасi
122-мм РСЗА 126[4]
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 72[4]
9А52 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[4]
Паланэз  Беларусь 301-мм РСЗА 4[4]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
«Фагот»

9П148 9М113 «Конкурс»

«Штурм»

«Метыс»

«Скіф»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

СТКР каля 480[7]
Тактычныя ракетныя комплексы
«Кропка» Сцяг СССР СССР Тактычная ракета 36[4]
12 комплексаў на 2016 год[8]
Адзiны ракетны комплекс, якi стаiць на ўзбраеннi нацыянальнай армii[9]

Зноскі

Спасылкі

Сайт Міністэрства абароны Беларусі