Асятровыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Апісанне: Арфаграфія (http://slounik.org/search?dict=nazounik2013&search=%D0%B1%D0%BE%D0%BA&x=0&y=0). з дапамогай AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 33: Радок 33:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.
* Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.

{{Бібліяінфармацыя}}


[[Катэгорыя:Асятровыя| ]]
[[Катэгорыя:Асятровыя| ]]

Версія ад 19:35, 7 студзеня 2022

Асятровыя

Рускі асетр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenseridae Bonaparte, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161064
NCBI  7900
EOL  8302
FW  63027

Асятровыя (Acipenseridae) — сямейства рыб, атрада асетрападобных.

Апісанне

Асятровыя маюць падоўжанае верацёнападобнае цела, пакрытае пяццю радамі касцяных жучак: адным спінным, двума бакавымі і двума брушнымі. Паміж радамі жучак рассеяны дробныя касцяныя зярняткі і пласцінкі. Рыла падоўжанае, канічнае ці лапатападобнае. Рот размешчаны на ніжнім боку галавы, у некаторых краі яго заходзяць на бакі галавы, з мясістымі губамі. На ніжнім боку рыла 4 вусікі ў папярочным радзе. Рот высоўны, бяззубы, але ў малявак маюцца слабыя зубы.

Пярэдні прамень груднога плаўніка моцна патоўшчаны і пераўтвораны ў калючку. Спінны плаўнік адсунуты назад. Плавальны пузыр звычайна добра развіты (у некаторых асятровых рудыментарны, напрыклад, у несапраўднага лапатаноса), злучаны са страўнікам ці страваводам.

Унутраны шкілет храстковы, хорда захоўваецца, пазванкоў няма.

Пашырэнне

Прахадныя, паўпрахадныя і прэснаводныя рыбы. Насяляюць воды Паўночнага паўшар'я — Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Адрозніваюць 4 роды (бялугі, асятры, лапатаносы і несапраўдныя лапатаносы), да якіх належыць 25 сучасных відаў.

Асаблівасці біялогіі

Належаць да доўгажывучых рыб. Ікру адкладваюць не кожны год, у рэках (у марской вадзе не нерастуюць).

Літаратура

  • Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.