Фёдар Архіпавіч Храпко: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Вучоны}} {{цёзкі2|Храпко}} '''Фёдар Архіпавіч Храпко''' ({{ДН|||1898}}, в. Жалвінец, Глускі раён, Магілёўская вобласць — {{ДС|||1984}}) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР. == Біяграфія == У 1918 годзе ско...»
 
Радок 8: Радок 8:
У 1932—1935 гадах працаваў урачом на Сошскім фасфарытным рудніку ў [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]]. У 1935—1941 гадах — галоўным урачом Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы.
У 1932—1935 гадах працаваў урачом на Сошскім фасфарытным рудніку ў [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]]. У 1935—1941 гадах — галоўным урачом Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы.


З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў медыцынскую частку санітарнага цягніка, потым быў ардынатарам армейскага эвакапрыёмніка на [[Калінінскі фронт|Калінінскім]], [[Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)|Заходнім]], [[2-і Прыбалтыйскі фронт|2-м Прыбалтыйскім франтах]]. Закончыў вайну на Далёкім Усходзе.
З першых дзён [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўзначальваў медыцынскую частку санітарнага цягніка, потым быў ардынатарам армейскага эвакапрыёмніка на [[Калінінскі фронт|Калінінскім]], [[Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)|Заходнім]], [[2-і Прыбалтыйскі фронт|2-м Прыбалтыйскім франтах]]. Закончыў вайну на Далёкім Усходзе.


У 1946—1963 гадах працаваў у галіне аховы здароўя ў [[Кіраўскі раён|Кіраўскім раёне]].
У 1946—1963 гадах працаваў у галіне аховы здароўя ў [[Кіраўскі раён|Кіраўскім раёне]].

Версія ад 21:35, 20 студзеня 2022

Фёдар Архіпавіч Храпко
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 1984
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Альма-матар
Узнагароды

Фёдар Архіпавіч Храпко (1898, в. Жалвінец, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 1984) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.

Біяграфія

У 1918 годзе скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу. У 1920—1928 гадах у Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 1932—1935 гадах працаваў урачом на Сошскім фасфарытным рудніку ў Смаленскай вобласці. У 1935—1941 гадах — галоўным урачом Буда-Кашалёўскай раённай бальніцы.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў медыцынскую частку санітарнага цягніка, потым быў ардынатарам армейскага эвакапрыёмніка на Калінінскім, Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Закончыў вайну на Далёкім Усходзе.

У 1946—1963 гадах працаваў у галіне аховы здароўя ў Кіраўскім раёне.

Памёр у 1984 годзе

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. У 1949 годзе ўдастоены ганаровага звання заслужанага ўрача БССР.

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. школа, 1997. С. 409, 412.
  • Кировский район: Историко-информационная подборка/Кировский районный исполнительный комитет. Бобруйск, 2000. С. 29.