Трыясавы перыяд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 30: Радок 30:


== Геалагічныя падзеі ==
== Геалагічныя падзеі ==
Да надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага [[суперкантынент]]а — [[Пангея|Пангеі]]. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у [[Крым]]у (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку [[Крымскія горы|Крымскіх гор]].<ref>Н. В. Короновский, А. Ф. Якушова [http://geo.web.ru/db/msg.html?uri=part22-05.htm&mid=1163814 Основы геологии] 22.5. ПОДВИЖНЫЕ ПОЯСА (ПЕРЕХОДНЫЕ ЗОНЫ И ОКЕАНЫ</ref>
Да надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага [[суперкантынент]]а — [[Пангея|Пангеі]]. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у [[Крым]]у (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку [[Крымскія горы|Крымскіх гор]].<ref>Н. В. Короновский, А. Ф. Якушова [http://geo.web.ru/db/msg.html?uri=part22-05.htm&mid=1163814 Основы геологии] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20200706122153/http://geo.web.ru/db/msg.html?uri=part22-05.htm&mid=1163814 |date=6 ліпеня 2020 }} 22.5. ПОДВИЖНЫЕ ПОЯСА (ПЕРЕХОДНЫЕ ЗОНЫ И ОКЕАНЫ</ref>


{{clear}}
{{clear}}

Версія ад 09:28, 21 студзеня 2022

Трыясавы перыяд, або трыяс — першы геалагічны перыяд мезазойскай эры. Наступны пасля пермскага перыяду, папярэднічае юрскаму. Пачаўся 252,17 ± 0,06 гадоў таму, скончыўся 201,3 ± 0,2 млн гадоў таму.[1] Працягваўся, такім чынам, каля 51 млн гадоў.

Уведзены Фрыдрыхам Альберці ў 1834 годзе, названы па наяўнасці трох слаёў у кантынентальных адкладах гэтага часу ў Заходняй Еўропе: пярэстага пясчаніку, ракавіннага вапняка і кейперу.

Падраздзяленне трыясавай сістэмы

Сістэма Аддзел Ярус Узрост, млн гадоў таму
Юра Ніжні Гэтангскі менш
Трыяс Верхні Рэцкі 201,3-208,5
Нарыйскі 208,5-227
Карнійскі 227-237
Сярэдні Ладзінскі 237-242
Анізійскі 242-247,2
Ніжні Аленёкскі 247,2-251,2
Індскі 251,2-252,2
Перм Лапінскі Чансінскі больш

Геалагічныя падзеі

Да надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага суперкантынентаПангеі. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у Крыму (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку Крымскіх гор.[2]


Клімат

Пацяпленне клімату выклікае высыханне многіх унутраных мораў. У пакінутых морах расце ўзровень салёнасці. Адбываецца паслабленне кліматычнай занальнасці і згладжванне тэмпературных адрозненняў.

Расліннасць

Выміранне насенных папарацей. У наземнай расліннасці пачалі пераважаць голанасенныя, цыкадавыя, гінкго і хвойныя.

Жывёльны свет

Склератаракс — раннетрыясавы лабірінтадонт

З'яўляюцца новыя групы малюскаў (слімакі, вустрыцы). Найбуйнейшымі драпежнікамі становяцца водныя.

У гэты ж час, адбываецца значнае падзенне разнастайнасці пазваночных.

На сушы развіваюцца рэптыліі. З'яўляюцца першыя цеплакроўныя - яйцакладучыя млекакормячыя, а таксама прамыя продкі птушак (протаавіс). У трыясе шырокае распаўсюджванне атрымліваюць цекадонты - сухапутныя рэптыліі, які хутка рухалісь, продкі дыназаўраў.

Насякомыя

У трыясе ў розных групах насякомых асноўныя змены адбываюцца ў розны час.

Мастаданзаўр— гіганцкі сярэднетрыясавы лабірінтадонт

Сеткакрылыя на працягу ўсяго перыяду павялічвалі відавую разнастайнасць.

У раннім трыясе не было наземных жукоў, хоць у пермі яны былі шырока распаўсюджаныя.

У сярэднім трыясе расквітаюць паўцвердакрылыя, цвёрдакрылыя (як мяркуецца, большасць - водныя формы), стракозы і аўсянікі.

У познім трыясе з'яўляецца адзін з апошніх вялікіх атрадаў насякомых - двухкрылыя, а таксама перапончатакрылыя(адзінае сямейства Xyelidae, многія віды якога выміраюць у ранні ці сярэдні юрскі перыяд). Найбольш распаўсюджанымі становяцца мезазойскія сямействы Panorpidae, Orthophlebiinae. Разам з імі яшчэ даволі шматлікія былі Permochoristidae, якія вымерлі да нашага цела.

Дакладна вядома, што ў канцы трыяса існавалі прамакрылыя; у самцоў некаторых відаў меўся гукавы апарат на пярэдніх крылах для прыцягнення самак. У канцы трыяс вымерла адно з васьмі сямействаў стракоз.

На мяжы трыяса і юры, сінхронна з вялікім марскім выміраннем, адбываецца і падзенне разнастайнасці насякомых, хоць асноўныя змены іх складу адбыліся раней, яшчэ ў познім трыясе.

Літаратура

  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
  • Монин А. С. Популярная история Земли. — 2-е изд. — М.: Наука, 1980. — 224 с.
  • Пономаренко, А. Г. и Сукачева, И. Д. 2001. Насекомые конца триаса-начала юры.

Зноскі

  1. Международная стратиграфическая шкала (версия за январь 2013) на сайте Международной комиссии по стратиграфии
  2. Н. В. Короновский, А. Ф. Якушова Основы геологии Архівавана 6 ліпеня 2020. 22.5. ПОДВИЖНЫЕ ПОЯСА (ПЕРЕХОДНЫЕ ЗОНЫ И ОКЕАНЫ