Рыгор Іванавіч Шавякоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Асоба}} '''Рыгор Іванавіч Шавякоў''' ({{ДН|12|11|1911}}, в. Богава, Яфрэмаўскі раён, Тульская вобласць — {{ДС|13|12|1986}}) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы (1958), Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэсп...»
(Няма розніцы)

Версія ад 22:33, 21 студзеня 2022

Рыгор Іванавіч Шавякоў
Дата нараджэння 12 лістапада 1911(1911-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1986(1986-01-13) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Рыгор Іванавіч Шавякоў (12 лістапада 1911, в. Богава, Яфрэмаўскі раён, Тульская вобласць — 13 снежня 1986) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы (1958), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі БССР (1973)

Біяграфія

Бацькі — Іван Рыгоравіч і Ксенія Паўлаўна Шавяковы. Шавяковы гадавалі шасцярых дзяцей. Чацвярых сыноў: Івана, Міхаіла, Мікалая, Рыгора і дзвюх дачок: Яўгену і Ганну.

Калі пачалася Першая сусветная вайна бацьку мабілізавалі ў дзеючую армію, загінуў у мазурскіх балотах. Удаве царскі ўрад прызначыў пенсію і палоннага аўстрыйскага салдата дапамагаць па гаспадарцы.

Пасля школы паступіў у Маскоўскую ветэрынарную акадэмію. Пасля акадэміі, працуючы ў адным з раёнаў Разанскай вобласці. У 1936 годзе закончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Чырвоную Армію. У палявых паходных лазарэтах ваенветурач Шавякоў лячыў параненых і хворых коней. З 1943 годзе быў начальнікам хірургічнага аддзялення ветэрынарнага лазарэта фронту. Пасля вайны і да 1948 года служыў у Беларускай ваенным акрузе.

Пасля дэмабілізацыі — у Ваўкавыскім раёне ён трохі прабыў галоўным ветврачом. З мая 1950 года дырэктар, з 1975 года старшы інспектар па кадрах племзавода «Рось». Член ЦК КПБ у 1961—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гадах, дэпутат ХХI з’езда КПСС.

Памёр 13 студзеня 1986 года. Пахаваны ў г. п. Рось, на магіле ўсталяваны бюст. Імем Шавякова названая вуліца ў г. п. Рось. У музеі баявой і працоўнай славы племзавода «Рось» экспануюцца матэрыялы пра яго.

Узнагароды

Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

Зноскі