Унаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Унаўскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = БССР |Статус = |Гімн = |Уваходзіць у = Лёзненскі раён |Уключае...»
(Няма розніцы)

Версія ад 11:10, 23 студзеня 2022

Унаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лёзненскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Уна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

У́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Уна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР. 21 лістапада 1934 года ўзбуйнены за кошт тэрыторыі скасаванага Унаўскага нацыянальнага латышскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стасеўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.