Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{не блытаць|Лувенскі каталіцкі ўніверсітэт}}
[[Image:Castle Arenberg, Katholieke Universiteit Leuven adj.jpg|280px|thumb|Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэта]]
[[Image:Castle Arenberg, Katholieke Universiteit Leuven adj.jpg|280px|thumb|Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэта]]
[[Выява:Leuven-University-Library.jpg|right|280px|thumb|Універсітэцкая бібліятэка]]
[[Выява:Leuven-University-Library.jpg|right|280px|thumb|Універсітэцкая бібліятэка]]

Версія ад 18:09, 27 студзеня 2022

Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэта
Універсітэцкая бібліятэка

Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт — старэйшы ўніверсітэт Бельгіі, знаходзіцца ў горадзе Лёвене.

Гісторыя

Пячатка Каталіцкага ўніверсітэта Лёвена

Датай заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, пра адкрыццё школы (studium generale), да Папы Рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.

Праз пяць гадоў пасля заснавання агульнай школы, Папа Рымскі Яўген IV, адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс універсітэту найбольшую славу. Сярод яго прафесараў былі Адрыян Флёрэнс (пазней Адрыян VI, Папа Рымскі), Эразм Ратэрдамскі, іншыя вядомыя вучоныя. У XIX ст. Лёвенскі ўніверсітэт стаў міжнародным цэнтрам філасофіі неатамізму.

Пад час Французскай рэвалюцыі быў зачынены і толькі з нараджэннем сучаснай бельгійскай дзяржавы, 1831 г., быў адноўлены — перш у горадзе Мехелен, а адтуль перанесены зноў у Лёвен.

У 18881889 г. тут пры дапамозе кардынала Д. Мерсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філасофіі (школа Фамы Аквінскага), з 1894 г. выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». Універсітэт праславілі не толькі філосафы і багасловы: шырока вядомы, напрыклад, картограф, складальнік дакладных атласаў Меркатар, анатаміст А. Везалій, фізік Ж. Леметр і інш.

Падчас абодвух сусветных войнаў былі знішчаныя вялікія ўніверсітэцкія кнігазборы, страчана частка архіваў.

У 1946 г. пад адной адміністрацыяй паўсталі дзве паралельныя секцыі ўніверсітэта — французская і фламандская, а з 1970 г. існуюць два асобныя ўніверсітэты — французскі (у горадзе Лёвен-ле-Нёў) і фламандскі. Абодва лічацца пераемнікамі старога ўніверсітэта. (Гл. таксама: Гісторыя Лёвенскага ўніверсітэта да падзелу)

Мова

Спачатку адзінай мовай універсітэту была лацінская, пасля французская. Толькі ў 1911[1] г. лекцыі пачалі чытаць на нідэрландскай мове.

Беларусы ў Лёвенскім універсітэце

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лёвенскім універсітэце з тытулам доктара філасофіі, быў Фабіян Абрантовіч. Сярод выпускнікоў-беларусаў Уладзімір Бакуновіч, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Барыс Рагуля, Міхась Саўка, Павел Урбан, Уладзімір Цвірка, Лявон Карась, Янка Філістовіч, Уладзімір Бутрымовіч, Аляксей Арэшка (доктар хіміі) Таксама ва ўніверсітэце вучыліся Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (у 1609), Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (пач. XVII ст.), Крыштаф Міхал Сапега (у 1627). Выкладаў ва ўніверсітэце Вінцэнцій Бучынскі (з 1848).

Літаратура

  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. ISBN 985-6638-68-2.

Зноскі

Спасылкі