Чыжоўка-Арэна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя з дапамогай AWB
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 24: Радок 24:
|Commons = Chizhovka-Arena
|Commons = Chizhovka-Arena
}}
}}
'''«Чыжоўка-Арэна»''', поўная назва — ''«Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна“»'') — шматфункцыянальны комплекс у горадзе [[Мінск]], [[Беларусь]]. Арэна размяшчаецца на поўдні горада ў [[мікрараён]]е [[Жылы раён Чыжоўка, Мінск|Чыжоўка]], на беразе [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскага вадасховішча]], на частцы тэрыторыі [[Парк імя 900-годдзя Мінска|парку імя 900-годдзя Мінска]]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 25 снежня 2013 года<ref>[http://www.tvr.by/rus/news.asp?id=14942&cid=22 Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё «Чыжоўка-Арэны»]</ref>.
'''«Чыжоўка-Арэна»''', поўная назва — ''«Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна“»'') — шматфункцыянальны комплекс у горадзе [[Мінск]], [[Беларусь]]. Арэна размяшчаецца на поўдні горада ў [[мікрараён]]е [[Жылы раён Чыжоўка, Мінск|Чыжоўка]], на беразе [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскага вадасховішча]], на частцы тэрыторыі [[Парк імя 900-годдзя Мінска|парку імя 900-годдзя Мінска]]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 25 снежня 2013 года<ref>[http://www.tvr.by/rus/news.asp?id=14942&cid=22 Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё «Чыжоўка-Арэны»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140107031057/http://www.tvr.by/rus/news.asp?id=14942&cid=22 |date=7 студзеня 2014 }}</ref>.


Другая па велічыні пасля [[Мінск-Арэна|«Мінск-Арэны»]] лядовая пляцоўка краіны, яна была пабудавана да [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|чэмпіянату свету па хакеі 2014 года]] і прыняла 30 матчаў гэтага турніру, у тым ліку два чвэрцьфіналы.
Другая па велічыні пасля [[Мінск-Арэна|«Мінск-Арэны»]] лядовая пляцоўка краіны, яна была пабудавана да [[Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014|чэмпіянату свету па хакеі 2014 года]] і прыняла 30 матчаў гэтага турніру, у тым ліку два чвэрцьфіналы.

Версія ад 20:44, 1 лютага 2022

Чыжоўка-Арэна
Поўная назва Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс «Чыжоўка-Арэна»
Месцазнаходжанне Сцяг Мінска Мінск
Закладзены 2009
Пабудаваны 2013
Адкрыты 25 снежня 2013
Кошт узвядзення 450 млрд. бел. руб.[1]; 189 млн $[2]
Архітэктар Марат Мікітавіч Гроднікаў
Хатняя каманда ХК Юнацтва (Мінск)
Умяшчальнасць 9 614
Памеры поля 30x61 м
Сайт chizhovka-arena.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чыжоўка-Арэна», поўная назва — «Шматфункцыянальны культурна-спартыўны і забаўляльны комплекс “Чыжоўка-Арэна“») — шматфункцыянальны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Арэна размяшчаецца на поўдні горада ў мікрараёне Чыжоўка, на беразе Чыжоўскага вадасховішча, на частцы тэрыторыі парку імя 900-годдзя Мінска. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 25 снежня 2013 года[3].

Другая па велічыні пасля «Мінск-Арэны» лядовая пляцоўка краіны, яна была пабудавана да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года і прыняла 30 матчаў гэтага турніру, у тым ліку два чвэрцьфіналы.

У аснове праекта архітэктара Марата Гроднікава — вобраз дзвюх кропель вады, якія перацякаюць адна ў адну: сучасны будынак са шкла і металу гарманічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт Чыжоўскага вадасховішча. У маштабны комплекс, пабудаваны з улікам сусветнага вопыту і стандартаў Міжнароднай федэрацыі хакея, уваходзяць вялікая арэна (агульная плошча 39073,27 м²), малая арэна (19452 м²) і злучальная зона (9 344 м²), дзе знаходзіцца цэнтр адпачынку і забаў[4].

Вялікая арэна выкарыстоўваецца для правядзення хакейных турніраў і буйных матчаў, спаборніцтваў па фігурным катанні і шорт-трэку, пры неабходнасці трансфармуецца ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, адзінаборстваў, цяжкай атлетыкі і гімнастыкі, а таксама выставак, канцэртаў і шоу. Лядовая пляцоўка (30х60 м) з бартавой сістэмай, якая плавае, спраектавана па ўзоры большасці арэн клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі. Дзякуючы бартам, якія амартызуюцца, паніжана рызыка траўмавання гульцоў. Умяшчальнасць трыбун вялікай арэны — 8807 чалавек, акрамя таго, паміж партэрам і верхнім узроўнем знаходзяцца 43 VІР-ложы на 500 месцаў. У вялікай арэне акрамя сямі раздзявалак і экіпіровачнага цэнтра ёсць станцыя антыдопінгавага кантролю і пункт першай дапамогі.

Малая арэна прызначана для прафесійных трэніровак і спаборніцтваў спартсменаў, а таксама масавага катання на каньках. Акрамя лядовай пляцоўкі і 15 раздзявалак, яна змяшчае аднаўленча-аздараўленчы цэнтр (з трыма саўнамі), дзве спартыўныя залы і адміністрацыйныя памяшканні.

Зноскі

Спасылкі