Салары: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 49: Радок 49:
==Спасылкі==
==Спасылкі==
{{Commons category|Salar people}}
{{Commons category|Salar people}}
*[http://www.chinaculture.org/gb/en_aboutchina/2003-09/24/content_24059.htm Salar Ethnic Minority]
*[http://www.chinaculture.org/gb/en_aboutchina/2003-09/24/content_24059.htm Salar Ethnic Minority] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110903184709/http://www.chinaculture.org/gb/en_aboutchina/2003-09/24/content_24059.htm |date=3 верасня 2011 }}
*[http://www.joshuaproject.net/people-profile.php?peo3=14658&rog3=CH Salar of China]
*[http://www.joshuaproject.net/people-profile.php?peo3=14658&rog3=CH Salar of China]
*[http://www.msdchina.org/userfiles/file/pdf/Salar.pdf The Salar Ethnic Group]
*[http://www.msdchina.org/userfiles/file/pdf/Salar.pdf The Salar Ethnic Group] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20160304131232/http://www.msdchina.org/userfiles/file/pdf/Salar.pdf |date=4 сакавіка 2016 }}
{{Цюркскія народы}}
{{Цюркскія народы}}
[[Катэгорыя:Цюркскія народы]]
[[Катэгорыя:Цюркскія народы]]

Версія ад 06:49, 11 лютага 2022

Салары
(Salar'er)
Агульная колькасць 142000
Рэгіёны пражывання Кітай
Мова саларская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы узбекі, уйгуры

Салары (саманазва Salar'er) — цюркскі народ, насельнікі памежжа правінцый Цынхай і Ганьсу КНР. Значная частка пражывае ў Сюньхуа-Саларскім аўтаномным павеце правінцыі Цынхай. Агульная колькасць (2013 г.) - 142 тыс. чал.

Гісторыя

Салары паходзяць ад групы цюркаў-мусульман, якія пакінулі ў XIII ст. Самарканд і пасяліліся не далёка ад паўночнай мяжы Тыбета. У 1370 г. яны трапілі ў залежнасць ад Кітая. Сярод вярхушкі салараў распаўсюдзіліся кітайскія тытулы і прозвішчы.

У XVIII ст. сярод мясцовых вернікаў распаўсюдзіліся суфійскія вучэнні. Пад іх уплывам у 1781 г. успыхнула саларскае паўстанне, задушанае кітайскім войскам. У 1895 г. паўстанне паўтарылася, прычым суправаджалася крывавымі сутычкамі з мусульманамі-хуэй.

У 1930-ых гг. салары падтрымалі кітайцаў у барацьбе з Японіяй, служылі ў кітайскай арміі генерала Ма Буфанга, паказалі сябе як адважныя і даволі жорсткія салдаты, што асабліва выявілася ў баях у верасні 1940 г. Пасля вайны частка салараў перайшла на бок кітайскіх камуністаў, але былі і тыя, хто вёў барацьбу да канца 1950-ых гг.

У нашы дні салары прызнаюцца як афіцыйная нацыянальная меншасць, маюць адпаведныя правы і прывілегіі.

Асаблівасці культуры

Галоўным заняткам здаўна з'яўляецца ірыгацыйнае земляробства. Вырошчваюць проса, жыта, кукурузу, грэчку, садавіну, гародніну і г. д. Развядзенне жывёлы мае дапаможны характар. Распаўсюджаны цяслярнае, кавальскае, шавецкае рамёствы.

Звычайная ежа складаецца з густога супу куджа, лапшы з кавалкамі мяса (бараніны і кураціны), рысу, саланаватага чая з малаком, які ўжываюць разам з хлебам. На святы робяць салодкія піражкі баацзы, аладкі куймак, паравыя пампушкі мома. Ядуць палачкамі.

Салары селяцца буйнымі родамі ў невялікіх вёсках. Хаціны будуюць з гліны і сырой цэглы. Замест фундаменту выкарыстоўваюць камяні. Бліз жытлаў узводзяцца гаспадарчыя пабудовы.

Ад суседзяў салары адрозніваюцца толькі некаторымі элементамі вопраткі. Мужчыны апранаюць невялікі капялюш з тканіны. Жанчыны раней насілі кейту, галаўны ўбор, які прыкрываў валасы, вушы, шыю і частку спіны.

У мінулым хлопцы ўступалі ў шлюб ва ўзросце 16 - 17 гадоў, дзяўчыны яшчэ раней. Сем'і патрылакальныя малыя нуклеарныя і пашыраныя. Пашыраныя сустракаліся радзей. Звычайна гэта былі братэрскія сем'і агней. Была распаўсюджана палігінія.

Ужо ў кан. XVII ст. кітайскія ўлады перадалі зямлю ў карыстанне сем'ям, што садзейнічала знікненню традыцыйных абшчын. Аднак да нашых дзён захоўваюцца сваяцкія саюзы камсен.

Мова

Мова салараў належыць да цюркскай моўнай сям'і, вельмі блізкая да уйгурскай і ўзбекскай моў. Адзінай пісьмовасці не мае.

Рэлігія

Асноўная рэлігія — іслам.

Спасылкі