Валерый Яўгенавіч Мазынскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др Новая старонка: ''''Валерый Яўгенавіч МАЗЫНСКІ''' (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава Барысаўскага р-на), б...'
 
(Няма розніцы)

Версія ад 00:49, 21 лютага 2010

Валерый Яўгенавіч МАЗЫНСКІ (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава Барысаўскага р-на), беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). У 1976-1989 г. галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік, з 1993 г. мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Вольная сцэна».

Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Талака» (1992), «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць...» (1997). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю, шматпланавасцю структуры.

Рэжысёр беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш 30 аўдыёкніг), зняў 2 фільмы («Тутэйшыя» і «Як пошуг маланкі» пра Р. Лапіцкага).

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Літаратура

  • Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. №9(114), 2008.