Джыбуці: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Выдаляем: fj:Djibouti
Nallimbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: ug:جىبۇتى
Радок 155: Радок 155:
[[ts:Djibouti]]
[[ts:Djibouti]]
[[tt:Джибути]]
[[tt:Джибути]]
[[ug:Jibuti]]
[[ug:جىبۇتى]]
[[uk:Джибуті]]
[[uk:Джибуті]]
[[ur:جبوتی]]
[[ur:جبوتی]]

Версія ад 16:51, 1 сакавіка 2010

Джыбуці на карце

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 — краіна на паўночным усходзе Афрыкі, мае выхад да Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Эфіопіяй і Эрытрэяй.

Гісторыя

Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагоддзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.

У другой палове ХІХ стагоддзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі зацікавіліся французы. У 80-х гг. ХІХ стагоддзя яны стварылі тут свой пратэктарат – Французскае Самалі, якое паступова стала адной з французскіх калоній у Афрыцы.

У 1947 годзе калонія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зменена назва на “Французскія тэрыторыі афараў і ісаў”. У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасць змяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.

У часы незалежнасьць у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненні скончыліся мірнай дамовай.

Палітыка

Джыбуці – парламенцкая рэспубліка, з моцнай прэзідэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзідэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.

Дазволена дзейнасць толькі адной партыі – Народны рух на карысць разьвіцьця, якая кіруе краінай з моманту атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 годзе.

Адміністрацыйны падзел

Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.

Эканоміка

Джыбуці – гэта бедная, слабаразвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Аравіі. Асновай эканомікі застаюцца транзітныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з двух этнічных груп: ісы (самалійцы) – 60% і афары – 35%. Астатнія 5% гэта нашчадкі еўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 90-х гадоў паміж афрамі і ісамі ўзніклі узброеныя сутыкненні, якія паступова перараслі ў грамадзянскую вайну.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам, хрысьціянства распаўсюджана сярод еўрапейцаў. Ня гледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца французская і арабская, у штодзённым жыцці часта выкарыстоўваецца яшчэ і самалійская і афарская мовы.


Шаблон:Пачатак артыкулу