Андрэй Маркавіч Ганчарэнка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Ellis Novak (размовы | уклад) →Навуковая дзейнасць: вікіфікацыя |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
Ён пабудаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных {{нп3|Хвалявод|хваляводаў|ru|Волновод}} і {{нп3|Аптычнае валакно|святлаводаў|ru|Оптическое волокно}}, выявіў ўплыў [[Анізатрапія|анізатрапіі]] на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты [[хвалявод]]аў, дэталёва вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя [[хвалявод]]ы {{нп3|інтэгральная оптыка|інтэгральнай оптыцы|ru|Интегральная оптика}}, згасанне і ўзмацненне [[святло|святла]] ў тонкаплёнкавых [[хвалявод]]ах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёнкавых слаёў і вызначыў характарыстыкі уласных мод неаднароднага [[святлавод]]а<ref name="БС"/>. Таксама былі вывучаны асаблівасці ўзмацнення хваль у іх, атрыманы высакаякасныя аптычныя хваляводы і [[аптычнае валакно|валокны]]. Прапанаваны і новы клас арганічных злучэнняў, перспектыўных для стварэння [[хвалявод]]аў. |

Пасля з’яўлення [[лазер]]аў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання |
Пасля з’яўлення [[лазер]]аў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання [[Гаўсаў пучок|гаўсавых эліптычных пучкоў]] у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях<ref name="БС"/>. |
||
У цяперашні час A. M. Ганчарэнка з супрацоўнікамі займаюцца стварэннем алгарытмаў паралельнай лічбавай апрацоўкі і перадачы інфармацыі цалкам аптычнымі метадамі, распрацоўкай новых прынцыпаў стварэння адпаведных інтэгральна-аптычных сістэм, а таксама даследаваннем перспектыўных нелінейных {{нп3|Нанакампазіт|нанакампазітных|ru|Нанокомпозит}} матэрыялаў. Асобную цікавасць уяўляюць даследаванні, прысвечаныя распаўсюджванню {{нп3|Салітон|салітонаў|ru|Солитон}} у нелінейных асяроддзях. |

Версія ад 21:12, 27 мая 2022
Андрэй Маркавіч Ганчарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2021 (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Фёдар Іванавіч Фёдараў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Андрэй Маркавіч Ганчарэнка (2 студзеня 1933, в. Версанка, Крупскі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2021) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].
Біяграфія
A. М. Ганчарэнка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ў 1951 паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1956 годзе і быў рэкамендаваны для паступлення ў аспірантуру Інстытута фізікі АН Беларусі[1].
З 1959 года працуе ў Інстытуце фізікі АН Беларусі. З 1970 A. M. Ганчарэнка займае пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце, з’яўляецца кіраўніком Магілёўскага аддзялення інстытута, адначасова з 1982 загадвае лабараторыяй. У 1987 абіраецца галоўным вучоным сакратаром АН Беларусі (да 1997) і вяртаецца ў Мінск. Адначасова ў 1991—2004 кіруе Аддзелам аптычных праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2004 г. загадчык лабараторыі, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
A. M. Ганчарэнка чытаў курсы лекцый для студэнтаў МДУ імя М. В. Ламаносава, БДУ, ГДУ, Магілёўскага педінстытута і Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 17 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Таксама ён уваходзіць у рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы A. M. Ганчарэнка прысвечаны фізічнай і інтэгральнай оптыцы , а таксама квантавай электроніцы[1]. Ім былі дэталёва вывучаны ўласцівасці кругавых аптычных восяў паглынальных крышталяў і крышталічных пласцінак, паверхняў паказчыкаў праламлення і каэфіцыентаў паглынання.
Ён пабудаваў тэорыю анізатропных дыэлектрычных хваляводаў і святлаводаў , выявіў ўплыў анізатрапіі на тыпы хваляў, лакалізацыю энергіі і крытычныя частоты хваляводаў, дэталёва вывучыў ізатропныя і крышталічныя планарныя хваляводы інтэгральнай оптыцы , згасанне і ўзмацненне святла ў тонкаплёнкавых хваляводах, разгледзеў хваляводныя ўласцівасці неаднародных тонкаплёнкавых слаёў і вызначыў характарыстыкі уласных мод неаднароднага святлавода[1]. Таксама былі вывучаны асаблівасці ўзмацнення хваль у іх, атрыманы высакаякасныя аптычныя хваляводы і валокны. Прапанаваны і новы клас арганічных злучэнняў, перспектыўных для стварэння хваляводаў.
Пасля з’яўлення лазераў паўстала неабходнасць ва ўзгодненай тэорыі распаўсюджвання магутных пучкоў святла ў розных асяроддзях. A. M. Гончаренко разгледзеў гэтыя пытанні, прааналізаваў асаблівасці распаўсюджвання гаўсавых эліптычных пучкоў у лінзападобных анізатропных і актыўных асяроддзях[1].
У цяперашні час A. M. Ганчарэнка з супрацоўнікамі займаюцца стварэннем алгарытмаў паралельнай лічбавай апрацоўкі і перадачы інфармацыі цалкам аптычнымі метадамі, распрацоўкай новых прынцыпаў стварэння адпаведных інтэгральна-аптычных сістэм, а таксама даследаваннем перспектыўных нелінейных нанакампазітных матэрыялаў. Асобную цікавасць уяўляюць даследаванні, прысвечаныя распаўсюджванню салітонаў у нелінейных асяроддзях.
Асноўныя працы
- А. М. Гончаренко, В. П. Редько. Введение в интегральную оптику. — Минск: Наука и техника, 1975.
- А. М. Гончаренко. Гауссовы пучки света. — Минск: Наука и техника, 1977; М.: УРСС, 2005.
- А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Наука и техника, 1983; М.: УРСС, 2004.
- А. М. Гончаренко. Интегральная оптика. — Минск: Знание, 1982.
- А. М. Гончаренко, В. А. Карпенко, И. А. Гончаренко. Основы теории оптических волноводов. — Минск: Белорусская наука. 2009.
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1984) за цыкл работ «Планарныя аптычныя хваляводы»
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава
Зноскі
Літаратура
- Андрей Маркович Гончаренко (К 70-летию со дня рождения). // Изв. НАН Беларуси: Сер. физ.-матем. наук, 2003, № 1.
- Андрей Маркович Гончаренко (К 75-летию со дня рождения). // Изв. НАН Беларуси: Сер. физ.-матем. наук, 2008, № 1.
Спасылкі
- Академик ГОНЧАРЕНКО Андрей Маркович: Справка на сайте НАН Беларуси
- Гончаренко Андрей Маркович в базе данных «История белорусской науки в лицах» Центральной научной библиотеки им. Я. Коласа НАН Беларуси
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Залатым медалём імя С. І. Вавілава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Фізікі СССР
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта