Крыштаф Радзівіл: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[pl:Krzysztof Radziwiłł (młodszy)]] |
[[pl:Krzysztof Radziwiłł (młodszy)]] |
||
[[uk:Радзивілл Кшиштоф]] |
[[uk:Радзивілл Кшиштоф]] |
||
[[ru: Радзивилл, Криштоф]] |
Версія ад 12:04, 11 сакавіка 2010
Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (22 сакавіка 1585 г. - 19 лістапада 1640 г.) - грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік біржанскай лініі Радзівілаў, з 1615 г. гетман польны літоўскі, з 1633 г. кашталян і ваявода віленскі, з 1635 г. вялікі гетман літоўскі. Сын Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна, бацька Януша Радзівіла. Прыхільнік кальвінізму і здольны ваенаначальнік. Правадыр антыпольскай апазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, выступаў супраць Жыгімонта Вазы.
Жыццяпіс
У маладосці, разам з бацькай, удзельнічаў у вайне са Швецыяй, таксама ваяваў з Расіяй (1609 - 1619). Падчас вайны са шведамі ў 1617-1618 гадах, паказай сваю энергію і тален, адваяваў некалькі страчаных раней крэпасцей. У 1622 г. адбіў, пераважаючае па колькасці шведскае войска, якім камандаваў шведскі кароль Густаў Адольф.
Вызначыўся ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй (1632 - 1634) за Смаленск. Пасля некалькіх месяцаў, на чале аслабленай літоўскай арміі, здолеў вытрымаць Смаленск у аблозе і дачакацца польскай падмогі на чале з Уладыславам IV. Пасля прыбыцця падмогі браў удзел у захопе горада. Затым узначаліў смелы рэйд у глуб расійскай тэрыторыі. Узнагароджаны вялікай літоўскай булавой
Яры кальвініст, праціўнік каталіцкага духавенства і Жыгімонта III Вазы, на элекцыі пасля яго смерці, прывёў з сабою некалькі тысяч узброенных салдат і дагавыарыўся аб дапамозе з боку брандэнбургскага курфюрста, для забеспячэня абароны сваіх адзінаверцаў.
Гл. таксама