Антоні Казімір Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др катэгорыя з дапамогай AWB
 
Радок 5: Радок 5:
З чарэйска-ружанскай лініі [[Сапегі|Сапегаў]], сын [[ваяводы троцкія|ваяводы троцкага]] і [[ваяводы мсціслаўскія|мсціслаўскага]] [[Ежы Станіслаў Сапега|Ежы Станіслава Сапегі]] (каля 1668—1732) і Ізабелы Гелены з [[Палубінскія|Палубінскіх]] (пам. 1721). Унук вялікага гетмана літоўскага і [[ваяводы віленскія|ваяводы віленскага]] [[Казімір Ян Сапега|Казіміра Яна Сапегі]] (1637—1720).

У 1705—1709 гадах вучыўся ў [[Парыж|Парыжы]]. У 1706 годзе Антоні Казімір перайшоўшы на бок караля [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]], атрымаў урад вялікага стольніка літоўскага. У 1709 годзе, пасля вяртання ў Рэч Паспалітую караля [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] і выгнання караля Станіслава Ляшчынскага, пазбаўлены вялікага стольніцтва літоўскага. З 1709 года знаходзіўся ў [[Прусія|Прусіі]] разам са сваім дзедам, вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, быў у апазіцыі да караля Аўгуста Моцнага.
У 1705—1709 гадах вучыўся ў [[Парыж]]ы. У 1706 годзе Антоні Казімір перайшоўшы на бок караля [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]], атрымаў урад вялікага стольніка літоўскага. У 1709 годзе, пасля вяртання ў Рэч Паспалітую караля [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] і выгнання караля Станіслава Ляшчынскага, пазбаўлены вялікага стольніцтва літоўскага. З 1709 года знаходзіўся ў [[Прусія|Прусіі]] разам са сваім дзедам, вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, быў у апазіцыі да караля Аўгуста Моцнага.

Пасля прысягі каралю Аўгусту Моцнаму 24.03.1713 года Антоні Казімір Сапега атрымаў амністыю і вярнуся ў Вялікае княства Літоўскае. Быў дэпутатам [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала ВКЛ]] і [[сеймік]]аў. У 1716 годзе актыўна браў удзел у [[Віленская канфедэрацыя (1716)|Віленскай канфедэрацыі]], падпісаў акт канфедэрацыі як камісар ад [[Троцкае ваяводства|Троцкага ваяводства]]. У 1723 годзе займаўся прыцягненнем [[Піяры|піяраў]] у [[Вільня|Вільню]], каб пахіснуць манаполію [[Езуіты|езуітаў]] у адукацыі.

Радок 17: Радок 17:
У ліпені 1737 годзе атрымаў урад кашталяна троцкага, але па-ранейшым падтрымліваў сувязь са Станіславам Ляшчынскім і абвінавачваўся ў антыкаралеўскіх інтрыгах. У 1738 годзе актыўна браў удзел у працы камісіі па павелічэнні колькасці вялікалітоўскага войска, беспаспяхова імкнуўся абкласці падаткам на войска радзівілаўскія [[Нойбургскія маёнткі|«Нойбургскія маёнткі»]].

Памёр у [[Дзярэчын|Дзярэчыне]] 16 мая 1739, пахаваны ў [[Касцёл і кляштар дамініканцаў (Дзярэчын)|касцёле дзярэчынскага кляштара дамініканцаў]] (цяпер не існуе).
Памёр у [[Дзярэчын]]е 16 мая 1739, пахаваны ў [[Касцёл і кляштар дамініканцаў (Дзярэчын)|касцёле дзярэчынскага кляштара дамініканцаў]] (цяпер не існуе).

Захаваліся фрагменты дзённіка Антонія Казіміра Сапегі за 1728—1733 гады.
Захаваліся фрагменты дзённіка Антонія Казіміра Сапегі за 1728—1733 гады.
Радок 36: Радок 36:
[[Катэгорыя:Кашталяны троцкія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны троцкія]]
[[Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Род Сапегаў|Антоні Казімір]]
[[Катэгорыя:Сапегі|Антоні Казімір]]
[[Катэгорыя:Старосты мерацкія]]
[[Катэгорыя:Старосты мерацкія]]
[[Катэгорыя:Старосты пунскія]]
[[Катэгорыя:Старосты пунскія]]

Актуальная версія на 12:20, 7 жніўня 2022

Антоні Казімір Сапега
польск.: Antoni Kazimierz Sapieha
Ліс
Ліс
кашталян троцкі
5 ліпеня 1737 — 16 мая 1739
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Аляксандр Пацей

Нараджэнне лістапад 1689 ці 1689[1]
Смерць 16 мая 1739(1739-05-16)[2][1]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ежы Станіслаў Сапега[1]
Маці Ізабела Гелена з Палубінскіх[d][1]
Жонка Рахеля Тэрэза з Выгоўскіх[d][1]
Дзейнасць палітык

Антоні Казімір Сапега (1689 — 16 мая 1739) — рэчыпаспалітаўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі стольнік літоўскі (1706—1709), староста мерацкі і пунскі (1710), кашталян троцкі (1737—1739). Пасол на соймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын ваяводы троцкага і мсціслаўскага Ежы Станіслава Сапегі (каля 1668—1732) і Ізабелы Гелены з Палубінскіх (пам. 1721). Унук вялікага гетмана літоўскага і ваяводы віленскага Казіміра Яна Сапегі (1637—1720).

У 1705—1709 гадах вучыўся ў Парыжы. У 1706 годзе Антоні Казімір перайшоўшы на бок караля Станіслава Ляшчынскага, атрымаў урад вялікага стольніка літоўскага. У 1709 годзе, пасля вяртання ў Рэч Паспалітую караля Аўгуста Моцнага і выгнання караля Станіслава Ляшчынскага, пазбаўлены вялікага стольніцтва літоўскага. З 1709 года знаходзіўся ў Прусіі разам са сваім дзедам, вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам, быў у апазіцыі да караля Аўгуста Моцнага.

Пасля прысягі каралю Аўгусту Моцнаму 24.03.1713 года Антоні Казімір Сапега атрымаў амністыю і вярнуся ў Вялікае княства Літоўскае. Быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ і сеймікаў. У 1716 годзе актыўна браў удзел у Віленскай канфедэрацыі, падпісаў акт канфедэрацыі як камісар ад Троцкага ваяводства. У 1723 годзе займаўся прыцягненнем піяраў у Вільню, каб пахіснуць манаполію езуітаў у адукацыі.

У 1726 годзе Антоні Казімір разам са стрыечным братам Янам Казімірам ездзіў у Санкт-Пецярбург на заручыны яго сына Пятра Паўла Сапегі з Марыяй Аляксандраўнай Меншыкавай і ўстанаўлення кантактаў з расійскай элітай. У тым жа годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага.

Абіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ ў 1714, 1719 і 1724 гадах. У 1724 годзе абраны маршалкам Трыбунала ВКЛ. У 1729 годзе абраны паслом на сейм, дзе займаў антыкаралеўскую пазіцыю. Актыўна дзейнічаў на сеймах 1730 і 1732 гадоў, каб сарваць іх працу.

У 1733 годзе быў адным з кандыдатаў на маршалка канвакацыйнага сейма. У тым жа 1733 годзе абраны паслом ад Слонімскага павета на элекцыйны сейм. Разам з большасцю сваякоў падтрымаў абранне Станіслава Ляшчынскага на стальцы Рэчы Паспалітай. Захоўваў вернасць С. Ляшчынскаму да яго зрачэння ў 1736 годзе. У чэрвені 1734 года арыштаваны ў расійскім лагеры ў Прушчы-Гданьскім за адмову прынесці прысягу каралю Аўгусту III Саксонскаму. Быў адным з аўтарам ліста да Папы Рымскага Клімента XII, дзе пералічваліся ўсе беззаконні прасаксонскай партыі.

У ліпені 1737 годзе атрымаў урад кашталяна троцкага, але па-ранейшым падтрымліваў сувязь са Станіславам Ляшчынскім і абвінавачваўся ў антыкаралеўскіх інтрыгах. У 1738 годзе актыўна браў удзел у працы камісіі па павелічэнні колькасці вялікалітоўскага войска, беспаспяхова імкнуўся абкласці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбургскія маёнткі».

Памёр у Дзярэчыне 16 мая 1739, пахаваны ў касцёле дзярэчынскага кляштара дамініканцаў (цяпер не існуе).

Захаваліся фрагменты дзённіка Антонія Казіміра Сапегі за 1728—1733 гады.

З 1717 года быў жанаты з Тэрэзай Выгоўскай (1694—1739), нашчадкаў не меў.

Зноскі

  1. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 68. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Antoni Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бантыш-Каменский Д. Н. Историческое собрание списков кавалерам четырех российских императорских орденов. — М., 1814. — С.176.
  • Кавалеры императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917. Биобиблиографический словарь в трех томах. Т.1. — М., 2009. — С. 84.
  • Мацук А. Сапега Антоні Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. — С. 541;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 222—228;