Дамен верхняга ўзроўню: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: arz:دومين اعلى مستوى |
др робат Мяняем: hr:Vršna domena |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
[[gl:TLD (Internet)]] |
[[gl:TLD (Internet)]] |
||
[[he:סיומת אינטרנט]] |
[[he:סיומת אינטרנט]] |
||
[[hr: |
[[hr:Vršna domena]] |
||
[[hu:Legfelső szintű tartomány]] |
[[hu:Legfelső szintű tartomány]] |
||
[[ia:Dominio Internet]] |
[[ia:Dominio Internet]] |
Версія ад 01:39, 14 сакавіка 2010
Дамен верхняга ўзроўню (англ.: top-level domain, скар. TLD) — апошняя частка назвы дамена, паслядоўнасць літар пасля апошняй кропкі ў назве любога дамена. Так, у назве дамена www.website.com, даменам верхняга ўзроўню з'яўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары у назвах даменаў няма).
Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сённяшні дзень падзяляе дамены верхняга ўзроўню на тры тыпы:
- Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (country code top-level domains, ccTLD): ужываюцца ў краінах альбо ў залежных тэрыторыях. Даўжыня — две літары, напрыклад by для Беларусі.
- Агульныя дамены верхняга ўзроўню (generic top-level domain, gTLD): ужываюцца (па меншай меры тэарытычна) у класах арганізацый (напрыклад, com для камерцыйных арганізацый). Даўжыня — звыш трох літар. Большасць агульных даменаў верхняга ўзроўню дазваляецца выкарыстоўваць на любых тэрыторыях свету, але па гістарычным прычынам mil (ваенны) і gov (урадавы) могуць ужывацца толькі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Агульныя дамены верхняга ўзроўню падзяляюцца на субкласавыя спансаваныя дамены верхняга ўзроўню (sponsored top-level domains, sTLD), напрыклад, .aero, .coop, .museum і неспансаваныя дамены верхняга ўзроўню (unsponsored top-level domains, uTLD), напрыклад .biz, .info, .name і .pro.
- Інфраструктурныя дамены верхняга ўзроўню (infrastructure top-level domain).
Поўны спіс даменаў верхняга ўзроўня змешчаны ў наступным артыкуле: спіс даменаў верхняга ўзроўню.
Гістарычныя дамены верхняга ўзроўню
Дамен .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але праз некаторы час высветлілася, што ні адзін з такіх даменаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацый. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамен з назвай .int для ўжывання міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамен верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленне адбылося толькі ў ліпені 1996 года.
Іншымі гістарычнымі даменамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюза і .zr для Заіра.