Гней Пампей Вялікі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: uk:Гней Помпей Великий
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: zh:庞培
Радок 65: Радок 65:
[[ur:پامپے]]
[[ur:پامپے]]
[[vi:Pompey]]
[[vi:Pompey]]
[[zh:格奈乌斯·庞培]]
[[zh:庞培]]

Версія ад 01:02, 15 сакавіка 2010

Гней Пампей Вялікі

Шаблон:Вызнч; сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 10648 да н.э.): рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войн, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.

Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыпнай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) адзінаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. пад час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён панёс паразу пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[1]

Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле цверджанняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.

Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[2].

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 185.
  2. Партрэты...

Шаблон:Літ