Ян Якаб Слаўэрхоф: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Ян Якаб}} {{вызн|1=Слаўэрхоф}}, зрэдку падпісваўся {{вызн2|1=Джон Равенсвуд}} (нід. Jan Jacob Sl...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51: Радок 51:
[http://prajdzisvet.org/kit/14 Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску]<br/>
[http://prajdzisvet.org/kit/14 Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску]<br/>
[http://www.dbnl.org/auteurs/auteur.php?id=slau001 Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры]
[http://www.dbnl.org/auteurs/auteur.php?id=slau001 Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры]

[[Катэгорыя:Асобы]]





Версія ад 14:11, 23 сакавіка 2010

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, зрэдку падпісваўся Шаблон:Вызн2 (нід. Jan Jacob Slauerhoff; 15 верасня 1898, г. Леўвардэн, Нідэрланды5 кастрычніка 1936), паэт, празаік, перакладчык, карабельны доктар, адзін з найбуйнейшых пісьменнікаў Нідэрландаў ХХ ст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў пратэстанцкай сям’і, быў пятым з шасці дзяцей і з самага дзяцінства пакутаваў на астму. Скончыўшы школу (у якой вучыўся разам са сваім сябрам, таксама будучым пісьменнікам, Сіманам Вестдэйкам), Слаўэрхоф абірае кар’еру доктара і паступае ў медыцынскі універсітэт у Амстэрдаме. Аднак гэта не перашкаджае яму займацца літаратурай – першыя вершы Слаўэрхофа друкуюцца ў студэнцкім часопісе “Propria Cures”. Аднак пры гэтым паэт не бярэ актыўнага ўдзелу ў студэнцкім жыцці, паглынуты светам сваіх любімых французскіх сімвалістаў – Шарля Бадлера, Поля Верлена, Трыстана Карб’ера, Арцюра Рэмбо, Жуля Лафорга, творы якіх ён перакладаў на нідэрландскую мову. Апроч французскай перакладаў з партугальскай (Эса дэ Кейрош, Паўлу Сэтубал), іспанскай (Рамон Гомес дэ ла Сэрна, Марцін Луіс Гусман, Рыкарда Гіральдэс і інш.)і кітайскай.

З 1921 году вершы Слаўэрхофа пачынаюць друкавацца ў сур’ёзным літаратурным часопісе “Плынь” (Het Getij), а ўжо ў 1923 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік – “Архіпелаг” (Archipel). У тым жа годзе паэт (палічыўшы сябе яшчэ не гатовым да сталага пачуцця) разрывае стасункі з Труус дэ Рэйтэр, з якой заручыўся ў студэнцкія гады, калі дзяўчына вывучала нідэрландскую філалогію, а сам паэт – медыцыну. Не здолеўшы знайсці сабе працу ў Нідэрландах (а падчас навучання ва універсітэце ў Слаўэрхофа з’явілася няшмат сяброў і значна больш – ворагаў), паэт паступае на службу ў Іст-Індскую карабельную кампанію і робіцца судавым доктарам. Аднак ужо ў першым плаванні слабое здароўе Слаўэрхофа нагадвае пра сябе і вымушае яго шукаць працу на сушы. Праз некалькі месяцаў ён зноў падпісвае канктракт з карабельнай кампаніяй і плыве на Далёкі Усход. Да 1927 году, калі заканчваецца кантракт, Слаўэрхоф шмат разоў пабываў у Кітаі, Ганконгу і Японіі.

З 1928 году паэт пачынае плаваць доктарам на судах, што ідуць у Лацінскую Амерыку. Гэтым часам крыху паляпшаецца яго здароўе і шырыцца пісьменніцкая слава (да 1930 году надрукаваныя ўжо шэсць паэтычных зборнікаў і два зборнікі апавяданняў). У вершах Слаўэрхофа адкрываецца дзівосны свет усходніх краінаў і паўднёвых мораў, ён расказвае пра кітайцаў-кулі, што грузяць суды ад Шанхаю да Кантону, пра партавыя гарады – Порт-Саід, Джыбуці, Сінгапур, пра маракоў і піратаў, пра мужнасць, вернасць і падарожжы на самы край зямлі.

З 1929 году Слаўэрхоф часта бывае ў Нідэрландах, працуе ў Утрэхце ў клініцы дэрматалогіі і венерычных захворванняў. У верасні 1930 году жэніцца з Дар’яй Колін, танцоркай, балерынай – і некаторы час адчувае сябе вельмі шчаслівым. Аднак ужо ў 1931 годзе зноў захворвае (гэтым разам на пнеўманію) і вымушаны ехаць папраўляць здароўе ў Італію, куды хуткім часам пераязджае і яго цяжарная жонка. Дзіця нараджаецца мёртвым, і Слаўэрхоф упадае ў дэпрэсію, а ў 1932 годзе зноў сыходзіць у мора. Здароўе пагаршаецца, і Слаўэрхоф вырашае выправіцца ў Паўночную Афрыку, але неўзабаве вяртаецца назад. Разам са здароеўм пагаршаюцца стасункі з жонкай, якія праз некаторы час заканчваюцца разводам.

Тым часам пісьменніцкая слава Слаўэрхофа ўсё расце. У 1932 годзе выходзіць яго “Забароненае каралеўства” (Het verboden rijk), гістарычны раман з рысамі магічнага рэалізму, які апавядае пра дзевятнаццатае стагоддзе і жыццё партугальскага паэта шаснаццатага стагоддзя Луіса дэ Камоэнса, аўтара санетаў і гераічнай паэмы “Лузіяды”, які, як і сам Слаўэрхоф, бываў на Усходзе. Нідэрландскі паэт неаднаразова звяртаецца да вобразу свайго папярэдніка – напрыклад, у санэце “Камоэнс”, – і супастаўляе яго лёс са сваім, бачачы ў гэтым злавеснае папярэджанне (Камоэнс памёр ад чумы). Гэты, а таксама наступны раман Слаўэрхофа “Жыццё на зямлі” (Het leven op aarde, 1934) былі прыхільна прынятыя крытыкай і чытачамі, а паэтычная кніга “Soleares” была ў 1933 годзе ўганараваная прэміяй Ван дэр Хогта.

Пасля 1935 году Слаўэрхоф шмат плавае па свеце. У адной з паездак у Паўднёвую Афрыку ён моцна захворвае на малярыю і ў 1936 годзе вяртаецца ў Нідэрланды – але запозна. Паэт памірае 5 кастрычніка 1936 году, неўзабаве пасля 38-га дня нараджэння, у лякарні ў Хілверсуме, не дажыўшы месяцу да выхаду свайго апошняга зборніка вершаў “Магіла годнага марака” (Een eerlijk zeemansgraf).

Пісаў таксама вершы па-французску.

Празаічныя творы Яна Слаўэрхофа перакладаліся на нямецкую, французскую, італьянскую і партугальскую мовы, паэзія – на рускую (Я. Віткоўскі).

Творы

Паэзія

Проза

Драма

Спасылкі

Падборка вершаў Слаўэрхофа па-беларуску
Арыгінальныя тэксты на сайце бібліятэкі нідэрландскай літаратуры

Шаблон:Літ