Калюмны (герб): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{пішу|30.03.10|}}
{{СімволікаВ|герб=COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png}}
{{СімволікаВ|герб=COA of Gediminaičiai dynasty Lithuania.png}}
'''«Калюмны»''', герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
'''«Калюмны»''', герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.

Версія ад 08:16, 30 сакавіка 2010

Шаблон:СімволікаВ «Калюмны», герб, адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.

Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыма Палемон, ім карысталіся яго «нашчадкі» — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манетах Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) пасля 1386-1420. Пачатак выкарыстання сімвала ў якасці дзяржаўнага звязана з перыядам княжання Гедыміна, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». У Грунвальдскай бітве 1410 з 40 харугваў ВКЛ 10 былі з вылвай «Калюмнаў» (паводле Я. Длугаша, такім знакам Вітаўт клеймаваў коней). Даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь.[1] «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў Рурыкавічаў, т.зв. «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжанне «Калюмнаў».[2] Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам Полацкага княства, якое ў 1386 перастала быць удзельным і ўвайшло непасрэдна ў ВКЛ. Герб зямлі з такім высокім статусам з'явіўся на манетах і выкарыстоўваўся поруч з «Пагоняй», якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны» — Русь.[3] У гэтым значэнні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаннем дынастыі Ягелонаў. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помніхаў, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.

Зноскі

  1. ЭГБ
  2. ЭГБ
  3. ЭГБ

Літаратура

  • Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ, Т.4. - Мн., 1997.