Ёган Вольфганг фон Гётэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krukouski (размовы | уклад)
→‎Спасылкі: Катэгорыя:Пісьменнікі
Радок 52: Радок 52:


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]



Версія ад 01:11, 14 красавіка 2010

Ёган Вольфганг Гётэ

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (па-нямецку: Johann Wolfgang von Goethe, таксама Göthe) (28 жніўня 1749, Франкфурт-на-Майне22 сакавіка 1832, Веймар) — вялікі нямецкі паэт, пісьменнік і навуковец.

Пачатак жыцця

Гётэ нарадзіўся ў Франкфурце-на-Майне ў сям'і заможнага адваката. Першыя літаратурныя спробы Ёгана адносяцца да васьмігадовага ўзросту. Не надта суровае хатняе выхаванне і адукацыя, а потым вольныя студэнцкія гады пакідалі маладому паэту багата часу для чытання і літаратурных спробаў ва ўсіх жанрах і стылях эпохі Рэнесанса, так што да ўзросту 19 год, калі цяжкая хвароба прымусіла яго прыпыніць навучанне, Гётэ ўжо валодаў прыёмамі версіфікацыі і драматургіі і быў аўтарам немалой колькасці твораў, большасць з якіх потым знішчыў. Адмыслова была захаваныя толькі «Кніга Анета» (1767) — зборнік вершаў, прысвечаных Анеце Катарыне Шонкопф, дачцэ гаспадара карчмы, дзе Гётэ часта абедаў, і пастаральная камедыя «Настрой закаханага» (1767).

«Штурм і націск»

Вывучаў права ў Лейпцыгу і Страсбургу па волі бацькі, хаця сам не хацеў звязваць лёс з гэтай прафесіяй. На страсбургскі перыяд прыпадае каханне Гётэ да маладой Фрыдэрыкі Брыён. Свае пачуцці малады паэт пачаў выказваць вершамі.

Ёган Гётэ ўзначаліў літаратурны бунт супраць прынцыпаў, усталяваных тэарэтыкамі Асветы. У Страсбургу Гётэ пазнаёміўся з Ёганам Готфрыдам Гердэрам, вядучым крытыкам і ідэолагам руху «Штурм і націск», які будаваў планы стварэння ў Германіі новай вялікай літаратуры. Захапленне Гердэра Шэкспірам, Асіянам, англійскай паэзіяй і фальклорам адчыніла новыя далягляды перад маладым паэтам, чый талент тады толькі пачынаў раскрывацца. У гэты час паэт напісаў сваю першую п'есу, «Гётц фон Бэрліхінген», а праз некалькі год і трагедыю «Эгмонт».

Ґётэ дапамагаў Гердэру збіраць народныя песні і склаў шмат вершаў на манеру народнай песні. Палкае шчасце побач з Фрыдэрыкай Брыён знайшло выраз у яскравай вобразнасці і пяшчотнасці вершаў, як «Сустрэча і развітанне», «МАйская песня», «З размаляванай стужкай»; дакоры сумлення ад раставання з ёй адлюстраваліся ў сцэнах пакінутасці і адзіноты ў яго вялікіх паэмах. Пад уплывам нешчаслівага кахання да дзяўчыны сябра з'явіліся «Пакуты маладога Вэртэра», якія праславілі Гётэ на ўвесь свет. Пачалася праца над славутым «Фаустам».

Пасля заканчэння навучання Гётэ працаваў адвакатам у Франкфурце. Яму не падабаўся гэты занятак, але іншым чынам ён не мог зарабіць сабе на жыццё.

Пры Веймарскім двары

У 1775 малады герцаг Веймарскі Карл-Аўгуст запрасіў Гётэ на пасаду міністра. Для паэта пачаўся перыяд чынавенскай кар'еры ва ўрадзе невялічкага герцагства. Не прыпыняе Гётэ і пісьменніцкую дзейнасць, з'яўляюцца балады як «Эльфійскі князь» і «Рыбак».

Адзінаццаць гадоў пры веймарскім двары карэнным чынам змянілі жыццё паэта. Гётэ заўсёды знаходзіўся ў цэнтры свецкага жыцця, быў сябрам герцагскай Тайнай рады, а потым — дзяржаўным міністрам. Ён займаўся развіццём інфраструктуры, фінансамі, рэкрутаваннем войска, здабычай выкапняў і іншым. Многія гады ён правёў вывучаючы геалогію, мінералогію, батаніку, анатомію. Эмацыйнасць і бунтарства яго маладосці адыходзяць на другі план, саступаючы месца новым ідэалам: стрыманасці, самакантролю, ураўнаважанасці, гармоніі.

Вялікая занятасць у дзяржаўных справах перашкаджае Гётэ завяршаць пачатыя творы — «Вільгельм Майстар», «Эгмонт», «Эфігенія», «Тарката Таса». Паэт бярэ адпачынак на паўтары гады і ад'язджае ў Італію, дзе займаецца выяўленчым мастацтвам і чытаннем.

Класічны перыяд

З ад'ездам Гётэ ў Італію (17861788) «пачаўся класічны» перыяд у яго творчасці.

Вярнуўшыся ў Веймар у 1789 годзе, Гётэ наступныя шэсць год шмат вандраваў, наведаў Венецыю, суправаджаў герцага ў яго паездцы ўва Уроцлаў, удзельнічаў у вайсковай кампаніі супраць Напалеона. У чэрвені 1794 ён пазнаёміўся з Фрыдрыхам Шылерам, які прасіў дапамогі ў выданні часопісу, а пасля жыў галоўным чынам у Веймары. Сяброўства з Шылерам, сумесная праца над сатырычнымі Ксеніямі (1796), баладамі (1797) сталіся для Гётэ выдатным творчым стымулам. Былі скончаныя і апублікаваныя многія яго творы, у тым ліку «Рымскія элегіі». Былі завершаныя «Гады вучэння Вільгельма Майстра», працягнулася праца над «Фаустам», з'явіліся некалькі новых твораў («Алексіс і Дора», «Амінтас», «Герман і Даратэя» і іншыя). Ёган Гётэ напісаў у прозе «Гутаркі нямецкіх эмігрантаў».

У 1806 годзе Гётэ ажаніўся з Крыстыянай Вульпіюс, маладой жанчынай, ад якой меў шмат дзяцей, з якіх, аднак, выжыў толькі сын Аўгуст.

Слава Ёгана Гётэ распаўсюджвалася шырэй і шырэй. Прыхільнікі з розных краін з'яжджаліся ў Веймар, каб выказаць яму сваю пашану. Сам паэт, аднак, усё больш хаваўся ад людзей і іх меркаванняў, будуючы ў сваёй творчасці ўласны свет прыгажосці і ідэальных формаў. Гётэ пачаў займацца прыродазнаўствам.

Канец жыцця

Да самой смерці Гётэ працягваў быць актыўным пісьменнікам і палымяным каханкам. Свае пачуцці да чарговай пасіі Марыяны фон Вілемар ён выказаў у «Заходне-ўсходнім дыване».

Свае ўспаміны Гётэ ўвасобіў у творы «Сачыненне і праўда». Неўзабаве перад сваёй смерцю ён скончыў другую частку драмы «Фауст», яшчэ аднаго знакавага твору, над якім Гётэ працаваў доўгія дзесяцігоддзі. У гісторыі доктара Фауста Ёган Гётэ паказвае шлях чалавека-шукальніка з заблытанага жыцця да паразумення яго сапаўднага паклікання — службы грамадству.

Вялікі паэт памёр у Веймары ва ўзросце 83 год.

Спасылкі