Фрыдрых Шылер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: af:Friedrich Schiller
→‎Літратура: Катэгорыя:Пісьменнікі
Радок 46: Радок 46:
{{DEFAULTSORT:Шылер Фрыдрых}}
{{DEFAULTSORT:Шылер Фрыдрых}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Постаці нямецкай літаратуры]]



Версія ад 01:12, 14 красавіка 2010

Файл:180px-Friedrich schiller.jpg
Людавікэ Сімановіц. Фрыдрых Шылер (1794)
Файл:180px-Schiller Autograph.jpg
Аўтограф Фрыдрыха Шылера

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 (ням.: Johann Christoph Friedrich von Schiller; 10 лістапада 1759, Марбах-на-Некары, Германія9 мая 1805, Веймар, Германія), нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам часу апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцця (1788—1805), Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай веймарскі класіцызм.

П'есы

Проза

  • Артыкул «Злачынец з-за згубленага гонару» (1786)
  • «Духабачнец» (незавершаны раман)
  • Eine großmütige Handlung

Паштовыя маркі і манеты

Шылер у Беларусі

Файл:Skarby suśvietnaj litaratury. F. Šyler (vokładka).jpg
Вокладка буйнейшага збору твораў Шылера ў серыі ССЛ

Да паэзіі Шылера ў сваёй творчасці звярталіся такія дзеячы беларускай культуры, як Янка Лучына, Максім Багдановіч і Янка Купала. Сярод перакладчыкаў яго вершаў і балад на беларускую мову, акрамя Багдановіча — Юрка Гаўрук, Максім Лужанін, Ніна Мацяш, Уладзімір Папковіч і Васіль Сёмуха. Першы пераклад «Падступства і кахання» (пад назвай «Каварства і каханне») зрабіў Кузьма Чорны, «Вільгельма Тэля» пераклаў Алесь Дудар. «Разбойнікі» былі перакладзеныя на беларускую Піменам Панчанкам. Шылеравы п'есы на Беларусі ставіліся на рускай і польскай мовах пачынаючы з 18401850-х гадоў, пасля пастаноўкі адбываліся на беларускай.

У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» быў выдадзены самы буйны (на сённяшні дзень) збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. З прадмовай Лявона Баршчэўскага выданне змяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балад («Амалія», «Мастакі», «Падзел зямлі», «Дзяўчына з далёкага краю», «Пальчатка», «Рыцар Тогенбург» і «Надзея») у перакладах Юркі Гаўрука, Васіля Сёмухі і Яўгена Баласіна. З драматычных твораў Шылера ў выданні былі надрукаваныя трагедыя «Падступства і каханне» ў перакладзе Міколы Ермалаева, драматычная паэма «Дон Карлас, інфант іспанскі» ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, псіхалагічная трагедыя «Марыя Сцюарт» у перакладзе Васіля Сёмухі і драма «Вільгэльм Тэль» у перакладзе Ўладзіміра Папковіча.

Літратура

Шаблон:Пачатак артыкулу