Ян Запальяі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: hu:I. János magyar király
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: es:Juan I Szapolyai
Радок 47: Радок 47:
[[de:Johann Zápolya]]
[[de:Johann Zápolya]]
[[en:János Szapolyai]]
[[en:János Szapolyai]]
[[es:Juan I Szapolyai]]
[[et:János I Zápolya]]
[[et:János I Zápolya]]
[[fr:Jean Ier de Hongrie]]
[[fr:Jean Ier de Hongrie]]

Версія ад 14:03, 14 красавіка 2010

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (венг. Szapolyai János, Zápolya János) - трансільванскі ваявода і князь, а пасля кароль паўднёвай частцы Венгрыі, так званай Асманскай Венгрыі (1527-1540). З'яўляецца апошнім нацыянальным кіраўніком Венгрыі.

Жыццяпіс

Нараджэнне

Ян Запальяі нарадзіўся ў 1487 г. у мястэчку Спішскі Град (венг. Szepesi vár), сёння ў Славакіі, загінуў у 1540 г. бліз Сазшабешу (венг. Szászsebes), сёння Румынія. Бацька Яна - Іштван Запальяі (1492-1499), быў сярэднестатычным венгерскім дваранінам, а яго маці паходзіла з высакароднай сям'і Хэдвіг.

Шлях да ўлады

З 1505 г. быў кіраўніком часткі венгерскага дваранства, якая змагалася за вяртанне караля венгерскага рода і супраць якога-небудзь старонняга ўплыву. У 1511 г. атрымаў тытул трансільванскага ваяводы, асноўнай задачай якога стала - падаўленне сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Д'ёрдзя Дожы. Паўстанцы былі разгромлены ў 1514, лідэр паўстання пасля першага катавання - загінуў.

У той час Венгрыя знаходзілася пад валадарствам Людовіка Ягелона, у краіне існавала слабасць кіравальнага класа і хаос. Калі асманскі султан - Сулейман Пышны, напаў на Венгрыю, у 1526, то Ян Запальяі са сваім войскам жадаў прыняць удзел у абароне Венгрыі, але па невядомым прычынам своечасова не паспеў да мястэчка Мохач, дзе адбылася вырашальная бітва паміж венграмі і туркамі, у якой апошнія перамаглі.

Паводле некаторых крыніц, адной з падстаў не своечасовага прыбыцця на поле бітвы, было дрэннае стаўленне да дому Габсбургаў. Ён быў у сталым канфлікце з дзеючым каралём і кіравальнай шляхтай.

Валадарства

5 лістапада 1526 г. у горадзе Секешфехервар Ян Запальяі быў абраны венгерскім каралём. Праз месяц, на іншым паседжанні ў Браціславе, быў абраны другі венгерскі кароль - Фердынанд I. Гэта стварыла сітуацыю ў Венгрыі прыблізную да грамадзянскай вайны. Дваранства змяняла прыхільнасць то ў адзін, то ў другі бок, што цалкам дэстэбілізіравала і вычарпала эканамічную магутнасць Венгрыі. Фердынанда падтрымалі: Чэхія, Германія і іспанскі каралеўскі дом. Ян Запальяі звярнуўся да ўсходу, да туркаў, якія, у сваю чаргу, далі яму ўладу над часткай пераможанай Венгрыі. Такім чынам Ян Запальяі стаў каралём Венгрыі пад пратэктаратам Асманскай імперыі.

Смерць

У 1540 Ян памірае. Пасля яго смерці, туркі заваявалі Буду, у 1541 г. Венгерская дзяржава стала распадацца на тры часткі Асманскую Венгрыю, Іспанскую і Трансілльванію.


Шаблон:ПА

Крыніцы

  • -{Barta Gábor: A Sztambulba vezető út (1526-1528). Bp. 1983, Magvető}-
  • -{Tringli István: Az újkor hajnala. Magyarország története 1440-1541. Bp. 2003, Vince}-
  • -{Szakály Ferenc: Virágkor és hanyatlás. 1440-1711. (Magyarok Európában II.) Bp. 1990, Háttér}-.