Крывічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: fi:Krivitšit
др робат Дадаем: it:Kriviči
Радок 38: Радок 38:
[[en:Krivich]]
[[en:Krivich]]
[[fi:Krivitšit]]
[[fi:Krivitšit]]
[[it:Kriviči]]
[[lv:Kriviči]]
[[lv:Kriviči]]
[[nl:Krivitsjen]]
[[nl:Krivitsjen]]

Версія ад 14:32, 2 мая 2010

Шаблон:Вызнч (гістар. Шаблон:Вызн2, магчыма Шаблон:Вызн2[1]): усходнеславянскае племя (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў сучаснай Польшчы або Германіі[2]). Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя[3].

Існуе, аднак, і прынцыпова іншае меркаванне. Шэраг навукоўцаў лічыць, што крывічы — гэта балцкі этнас, роднасны літоўцам, латышам, латгалам, прусам, яцвягам, жамойтам, які ў выніку культурнага ўплыву з першай паловы ІХ ст. стаў пераходзіць на славянскую мову[4].

Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву "крывічы": ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва), што найбольш верагодна, ад слоў "крэўныя" (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад "крывізны" гарыстай мясцовасці і інш.

Крывічы займалі значны абшар Усходняй Еўропы. Яны жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні ад Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны ў "Аповесці мінулых гадоў" пры апісанні падзей 9-10 ст. і папярэдняга часу. Пра крывічоў пісаў таксама візантыйскі гісторык 10 ст. Канстанцін Парфірародны.

У час славянскай каланізацыі масава рассяляліся з захаду на ўсход, занялі землі паміж Пскоўскім возерам на поўначы і верхнім Сожам і Дзясной на поўдні; паміж Кастрамскім Паволжам на ўсходзе і Верхнім, магчыма, і Сярэднім Панямоннем на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі узаемна перамешваліся з землямі дрыгавічоў.

Гл. таксама: Крывіція, Крывы горад, "Качачкі".

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2, Шаблон:Вызн2.

Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення Шаблон:Вызн2 гарадзішчы і паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках. Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Шаблон:Вызн2 вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны часта разглядаюцца як полацка-смаленская група.

Крывічы – адна з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці, у склад якой увайшлі полацкай і смаленска-віцебскай галінамі[5]; трывалы этнонім. Яшчэ ў 1859 пры перапісе жыхароў Віленскай губ. 23 тыс. назваліся крывічамі (у пар., 150 тыс. — беларусамі).

Гл. таксама: Славяне, Вялікае перасяленне народаў, Славянская каланізацыя Беларусі.

Зноскі

  1. Відаць, патронім ад імя Крэва. Ермаловіч...
  2. Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова, працыт. у: Ермаловіч, С. 29.
  3. Ермаловіч, С. 28.
  4. Дзермант А. Крывічы. Гістарычна... С. 19.
  5. Грынблат, С.134.

Літаратура

У Сеціве