Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лявон (Ляонт) Лявонавіч БІЛЬДЗЮКЕВІЧ''' (6(18). 1.1895, мяст. Івянец Мінскага пав., ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:29, 12 мая 2010

Лявон (Ляонт) Лявонавіч БІЛЬДЗЮКЕВІЧ (6(18). 1.1895, мяст. Івянец Мінскага пав., цяпер г.п. Івянец Валожынскага раёна — 18.8.1942) — беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.

Скончыў Мінскую гімназію (1913), Кіеўскі універсітэт (1917), педагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камерцыйнага інстыттута (1919). У 1914 друкаваўся ў газеце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у Мінску, загадчык Мінскай школы сляпых, дзе перавёў навучанне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Міншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы. 3 кастрычніка 1919 выкладчык Мінскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Мінскім беларускім педагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналогіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арыфметыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арыфметычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 член прыродазнаўчага аддзялення Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізіцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі». 3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага педагагічных тэхнікумаў. 3 1930 у Мінску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 22.7.1938 арыштаваны па т.зв. справе «Саюза вызвалення Беларусі», 15.8.1939 асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме. Рэабілітаваны ў 1956.