Езярышчанскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Езярышчанскі замак''' — абарончае збудаванне ў мястэчку Езярышча [[Вяліка...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:17, 16 мая 2010

Езярышчанскі замакабарончае збудаванне ў мястэчку Езярышча Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці).

Калісьці замак панаваў над адпаведным мястэчкам на беразе возера Езярышча, ён месціўся па паўвостраве і быў аддзелены ад мястэчка валам даўжынёй 168 метраў.

У XVI ст. Езярышчанскі замак з'яўляўся другім па значнасці ўмацаваннем Полацкай зямлі пасля самаго Полацку. У ліпені і лістападзе 1564 году маскоўцы штурмавалі замак. Першы штурм быў адбіты і варожае войска было разбіта, аднак у выніку другога паходу замак быў захоплены. Маскоўцы аднавілі ўмацаванні. Пазней замак паднаўляўся ў 1579 пасля ўзяцья войскам Стэфана Баторыя і ў 1616 гг.