Невельскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Невельскі замак''' — абарончае збудаванне на возеры Невель пры ўпадзен...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:24, 16 мая 2010

Невельскі замакабарончае збудаванне на возеры Невель пры ўпадзенні ў яго невялікай рэчкі Ёмінка. Ад аднайменнага гораду аддзяляўся валам і ровам.

У час Інфлянцкай вайны быў пад кантролем маскоўцаў, якія збудавалі ў ім крэпасць. У 1580 годзе быў вернуты ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Замак быў драўляны, сцены былі прысыпаныя зямлёй, каб зберагчы іх ад падпалу. У 1582 годзе паводле мірнай дамовы адыйшоў да Масквы, гэтак жа ў 1634 вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай. Пасьля захопу 1655 году маскоўцамі быў вызвалены ў 1678 годзе.

У 1809 годзе замкавы вал быў зрыты, пляцоўка замка была забудавана.