Лепельскі замак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лепельскі замак''' — абарончае збудаванне ў горадзе Лепель [[Вялікае Княства ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:35, 16 мая 2010

Лепельскі замакабарончае збудаванне ў горадзе Лепель Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Віцебскай вобласці), узьведзенае на месцы старажытнарускага гроду.

Пасьля захопу Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім Лепелі збудавалі сваю крэпасць, якая аднак неўзабаве была ў тым жа годзе знішчана Мікалаем Радзівілам Чорным. У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юры Зеноўевіч паводле загаду Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі замак.

Лепельскі замак стаяў на паўвостраве, што ўтваралі рэчкі Ўла і Эса, ад напольнага боку быў аддзелены ровам, рэшткі якога бачныя дасюль.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.