Мярэя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мярэя''' — рака ў Горацкім раёне [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай воблас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:11, 16 мая 2010

Мярэя — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 56 км. Плошча водазбору 694 км².

Бярэ пачатак каля вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Лазараўка. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3 - 6 м. На рацэ каля вескі Леніна вадасховішча.

Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.