Васіль Сяргеевіч Сёмуха: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
Бацькі ў [[1942]] годзе расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі.
Бацькі ў [[1942]] годзе расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Вучыўся на рамана-германскім аддзяленні філялягічнага факультэту [[Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М.В.Ламаносава|Маскоўскага універсітэту імя Ламаносава]]. Скончыў вучобу у [[1959]] годзе.
Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Вучыўся на рамана-германскім аддзяленні філялягічнага факультэту [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава|Маскоўскага універсітэту імя Ламаносава]]. Скончыў вучобу у [[1959]] годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-[[1964]]), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на [[Мінскі трактарны завод|Мінскім трактарным заводзе]] (1964-[[1965]]), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе ([[1966]]—[[1967]]), літсупрацоўнікам газеты «[[Літаратура і мастацтва|Літаратура і мастацтва]]» ([[1967]]—[[1972]]). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў [[БДУ]] ([[1966]]—[[1970]]). З [[1972]] году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Радок 35: Радок 35:

Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа]] ([[1992]]). Лаўрэат [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтр)|Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру]].
Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа]] ([[1992]]). Лаўрэат [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтр)|Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру]].

== Літаратура ==

* {{кніга|аўтар = Іван Здановіч|частка = |загаловак = Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Пружаны|выдавецтва = |год = 2003|том = |старонкі = |старонак = 144|сэрыя = |isbn = |тыраж = }}

Версія ад 16:58, 16 мая 2010

Файл:Sjomucha-4.jpg
Васіль Сёмуха

Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (нарадзіўся 18 студзеня 1936, хутар Ясінец, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі перакладчык з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1936 году на хутары Ясінец (Ясенец) (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі) у сям’і лесніка.

Бацькі ў 1942 годзе расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Вучыўся на рамана-германскім аддзяленні філялягічнага факультэту Маскоўскага універсітэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу у 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (19661967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (19671972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (19661970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Пераклады

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымэльсхаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю і іншых.

З латышскай моваў Яна Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Узнагароды

Ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2001).

Вышэйшая ўзнагарода Латвіі «Ордэн трох крыжоў».

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992). Лаўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру.

Літаратура

  • Іван Здановіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — 144 с.