Касцёл Святога Сымона і Святой Алены: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Мяняем: en:Church of Saints Simon and Helena
Радок 21: Радок 21:
[[be-x-old:Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)]]
[[be-x-old:Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)]]
[[de:Kirche des Heiligen Simon und der Heiligen Helena (Minsk)]]
[[de:Kirche des Heiligen Simon und der Heiligen Helena (Minsk)]]
[[en:Red Church]]
[[en:Church of Saints Simon and Helena]]
[[fr:Église Saint-Siméon-et-Sainte-Hélène (Minsk)]]
[[fr:Église Saint-Siméon-et-Sainte-Hélène (Minsk)]]
[[mk:Црвена Црква]]
[[mk:Црвена Црква]]

Версія ад 21:29, 22 мая 2010

Касцёл святых Сымона і Алены

Касцёл святых Сымона і Алены (таксама вядомы як Чырвоны касцёл) — каталіцкі касцёл у Мінску.

Касцёл быў пабудаваны ў 19051910 гадах паводле праекта архітэктара Тамаша Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарам выступіў грамадскі дзеяч Эдвард Вайніловіч, касцёл асвечаны і названы ў гонар святых апекуноў ягоных памерлых дзяцей Сымона і Алены. Менавіта Вайніловіч выбраў архітэктара, зацікавіўшыся падобным храмам, які Пайздэрскі збудаваў раней — касцёлам святой Альжбэты ў польскім мястэчку Ютросін.

У 1923 годзе касцёл быў разрабаваны бальшавікамі, а ў 1932 годзе — канчаткова зачынены і прыстасаваны пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатру БССР. Перад Другой сусветнай вайной у касцёле размясцілася кінастудыя.

У 1941 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касцёл для набажэнстваў, пасля вайны храм быў зноў зачынены камуністамі. Пасля Другой сусветнай вайны будынак касцёлу быў перабудаваны пад кінастудыю «Савецкая Беларусь».

У 1990 годзе храм быў вернуты каталіцкаму касцёлу, пачаліся працы па яго адраджэнні і рэстаўрацыі. Касьцёл зрабіўся цэнтрам рэлігійнага, культурнага і грамадзкага жыцьця, пры ім утварыліся хор, бібліятэка, маладзежны тэатр.

Спасылкі