Украінская Грэка-Каталіцкая Царква: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: no:Den ukrainske gresk-katolske kirke
др робат Дадаем: hr:Ukrajinska grkokatolička crkva
Радок 43: Радок 43:
[[fr:Église grecque-catholique ukrainienne]]
[[fr:Église grecque-catholique ukrainienne]]
[[frp:Égllése grèca-catolica ucrayenièna]]
[[frp:Égllése grèca-catolica ucrayenièna]]
[[hr:Ukrajinska grkokatolička crkva]]
[[hu:Ukrán Görög Katolikus Egyház]]
[[hu:Ukrán Görög Katolikus Egyház]]
[[id:Gereja Katolik-Yunani Ukraina]]
[[id:Gereja Katolik-Yunani Ukraina]]

Версія ад 23:50, 20 чэрвеня 2010

Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКЦ) — найбольшая каталіцкая царква ўсходняга абраду ў свеце, якую сёння ўзначальвае епіскап Камянец-Падольскі і вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі кардынал Любамір Гузар.

Царква прапагандуе аднаўленне першаснай еднасці Кіеўскай Царквы, адстойвае права ўкраінскага народа на сваю незалежную саборную дзяржаву і станаўлення ў ёй спелага грамадзянскага грамадства; рэалізуе мноства дабрачынных і грамадскіх праектаў, як у самой Украіне, такі за яе межамі.

Грэка-каталіцкая царква фармальна паўстала з абвяшчэннем Брэсцкай уніі ў 1596 у Брэсце, аднак першая спроба царкоўнай уніі на Русі можна аднесці яшчэ да часоў Данііла Галіцкага, які патрабаваў аб'яднання сіл усяго хрысціянскага свету ва ўмовах супраціву татара-мангольскаму нашэсцю.

Ідэя уніі была абумоўлена як вонкавымі палітычнымі акалічнасцямі, так і ўнутраным імкненнем вернікаў да царкоўнага адзінства: праваслаўныя вернікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Венгрыі падвяргаліся прыгнятанням ад прадстаўнікоў панавальнага рыма-каталіцызму як схізматыкі - і былі схільныя зраўнаваць прыхільнікаў грэцкага абраду перад тварам Ватыкана. Праўда, далёка не ўсе праваслаўныя далучыліся да уніі: адбыўся падзел украінскіх і беларускіх вернікаў на уніятаў (прыхільнікаў уніі) і праваслаўных.

Паводле дамоў Брэсцкай уніі, у грэка-каталіцкай царкве набажэнства, царкоўная арганізацыя і абрады засталіся такімі, якімі яны былі ў грэка-праваслаўнай царкве. Царква, па чарзе, падпарадкоўвалася папе рымскаму і прынімала як і каталіцкі дагмат сыходжанне Святога Духу ад Бацькі і Сына, так і каталіцкі дагмат пра чысцец - якія ў тыя часы з'яўляліся галоўнымі рознагалоссямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай, Кіеўская мітраполія грэка-каталіцкай царквы падзялілася на дзве часткі: на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі, унію ў 1838 г. тут ліквідавалі. Аднак Аўстрыйская імперыя праводзіла палітыку садзейнічання ўніяцкім працэсам, паколькі УГКЦ гуляла кансалідавальную ролю ва ўкраінскім грамадстве - і дадатна падтрымлівала развіццё культурна-адукацыйнага жыцця.

Росквіт Украінскай грэка-каталіцкай царквы прыходзіцца на 19 стагоддзе. Вядучай постаццю грэка-каталіцкага руху ў першай палове дваццатага стагоддзя быў львоўскі мітрапаліт Андрэй Шэпціцкі. З усталяваннем савецкай улады на заходнеўкраінскіх землях УГКЦ была распушчана ўладамі - і царква існавала толькі ў падполлі. Аж да 1989 г., калі, дзякуючы палітыцы перабудовы ў СССР, царква выйшла з падполля.

Шаблон:Літ

У Сеціве