Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ image
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня [[1943]] быў гаўляйтэр [[В. Кубэ]]. З верасня 1943 да чэрвеня [[1944]] выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі [[К. фон Готберг]].
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня [[1943]] быў гаўляйтэр [[В. Кубэ]]. З верасня 1943 да чэрвеня [[1944]] выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі [[К. фон Готберг]].


[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944]]
[[Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944]]

Версія ад 14:16, 8 ліпеня 2010

Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"

Шаблон:Вызн (ням.: Generalbezirk Weißruthenien), ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Была арганізаваная 17 ліпеня 1941, і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.

У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя БССР па лініі ПолацкБарысаў на ўсходзе, Старыя Дарогівозера Чырвонае на поўдні, рака Зальвянка – усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).

Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся генеральны камісарыят Беларусь на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Менску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.

У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня 1943 быў гаўляйтэр В. Кубэ. З верасня 1943 да чэрвеня 1944 выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі К. фон Готберг.