Белае дрэва Гондара: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др робат Дадаем: ru:Белое Древо
Dalibor (размовы | уклад)
др Белае дрэва перанесена ў Белае дрэва Гондара: так дакладней
(Няма розніцы)

Версія ад 12:38, 15 ліпеня 2010

Белое дрэва Гондара  — сімвол каралеўства Гондар у рамане Дж. Р. Р. Толкіена «Валадар Пярсцёнкаў».

Белае дрэва Гондара было «нашчадкам» Німлота, Белага дрэва Нуменора, што ў сваю чаргу з'яўлялася сажанцам Келеборна, Срэбранага дрэва, якое расло на эльфійскім востраве Тол-Эрессеа.

Белае дрэва было пасаджана Ісільдурам у Мінас-Цірыце (які тады яшчэ называуся Мінас-Анорам) на памяць аб сваім браце Анарыёне.

Так яно і расло, пакуль у 1636 годзе Трэцяй Эпохі не засохла падчас Вялікага Мора. Застаўся ад яго толькі невялікі расток, які ў 1640 годзе кароль Тарондор пасадзіў у Фантанным Двары Цытадэлі. Гэта дрэва расло да 2852 года. Яно засохла, новага растка не знайшлі. Дрэва не кранулі, яно так і прастаяла сухім да 3019 года.

25 чэрвеня 3019 года Трэцяй Эпохі Гэндальф прывеў Арагорна на гару Миндоллуин, на камяністым схіле якога яны і знайшлі новы расток дрэва, якому было не болей за сем гадоў. Гэта дрэва было перасаджана на месца папярэдняга, дзе яно прыжылося ды заквитнела. Засохшы ствол старога не спалілі, але адправілі на пакой на вяршыну Рат-Дзінен.