Барбарыс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: hu:Borbolya
+ {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
Радок 1: Радок 1:
{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
[[Выява:Illustration Berberis vulgaris0.jpg|thumb|200px|Барбарыс звычайны<br/>''Berberis vulgaris'']]
[[Выява:Illustration Berberis vulgaris0.jpg|thumb|200px|Барбарыс звычайны<br/>''Berberis vulgaris'']]



Версія ад 03:03, 30 ліпеня 2010

Барбарыс звычайны
Berberis vulgaris

Барбары́с (па-лацінску: Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.

У Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у вераснікастрычніку. Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў.

Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.

Крыніцы

  • Белы А. Барбарыс // Праект «Наша ежа»