Натрый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: si:සෝඩියම්
др робат Дадаем: zh-classical:鈉
Радок 129: Радок 129:
[[yo:Sodium]]
[[yo:Sodium]]
[[zh:钠]]
[[zh:钠]]
[[zh-classical:鈉]]
[[zh-min-nan:Na (goân-sò͘)]]
[[zh-min-nan:Na (goân-sò͘)]]
[[zh-yue:鈉]]
[[zh-yue:鈉]]

Версія ад 12:09, 2 жніўня 2010

Шаблон:Вызнч (лац.: Natrium) Шаблон:Вызнчхімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 11. Канфігурацыя электронных абалонак: 3s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 23. Ізатопы: 23Na (100%) – стабільны.

Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві у 1807 годзе.

Зямная кара утрымлівае 2,5 % па масе (6-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў. Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 968 кг/м³, тэмпература плаўлення – 97,8 °С, тэмпература кіпення – 883 °С. Солі натрыю афарбоўваюць полымя ў жоўты колер.

Прыродныя крыніцы: галіт (каменная соль) NaCl, мірабіліт (глаўберава соль) Na2SO4*10H2O, тэнардыт Na2SO4. Здабыча ў свеце парадку 1,108 тон у год. Металічны Н. атрымліваюць шляхам электролізу расплаваў [NaCl].

Хімічныя ўласцівасці

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання