Вілія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
+ |
др робат Мяняем: pl:Wilia (dopływ Niemna) |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[nn:Neris]] |
[[nn:Neris]] |
||
[[no:Vilija]] |
[[no:Vilija]] |
||
[[pl:Wilia]] |
[[pl:Wilia (dopływ Niemna)]] |
||
[[pt:Rio Neris]] |
[[pt:Rio Neris]] |
||
[[ro:Râul Neris]] |
[[ro:Râul Neris]] |
Версія ад 20:47, 4 жніўня 2010
Вілія | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 498 км |
Басейн | 25 100 км² |
Расход вады | 186 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | ~вёска Вялікае Поле Докшыцкага раёна |
• Каардынаты | 54°41′23″ пн. ш. 27°52′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 54°54′01″ пн. ш. 23°52′19″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ВІЛІЯ (літ.: Neris – Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 498 км, у т.л. на Беларусі — 264 км. Вадазбор 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.
Асноўныя прытокі
Справа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойя. Злева: Дзвінаса, Ілія[1], Уша, Ашмянка. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.
На рацэ
Гарады: Вілейка, Вільнюс, Каўнас (у вусці). Зоны адпачынку: Вілейка, Плёсы; Помнікі прыроды: Бярозкаўскі дуб-велікан. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор.
Агульнае
Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач.
Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45% гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °С, найболыная ў ліпені (27,9 °С, 1956).
Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц.
Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак.
Зноскі
- ↑ Упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў р. Вілія.
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вілія