Пятро Васільевіч Мятла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др і
др Пятро Мятла перанесена ў Пятро Васільевіч Мятла: Больш дакладная назва артыкула
(Няма розніцы)

Версія ад 16:06, 5 жніўня 2010

Шаблон:Вызнч (1890, в. Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні12 жніўня 1936), беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

У 1922 быў выбраны дэпутатам польскага сейма. Адзiн са стваральнiкаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, член яе ЦК. Пасля яе разгрому 16 студзеня 1927 арыштаваны i прыгавораны польскiмi ўладамi да 12 гадоў турмы. У вынiку абмену палiтвязнямi з 1932 апынуўся ў Мінску. Працаваў у Камiсii па вывучэннi Заходняй Беларусi Беларускай акадэміі навук. 1 верасня 1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегii АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамi ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўнiцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры. Рэабiлiтаваны 16 жніўня 1956 КДБ пры Савеце Мiнiстраў БССР.