Вязь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Артыкул азначаны як некатэгарызаваны using AWB
Больш не распазнаецца як некатэгарызаваны артыкул, removed: {{Няма катэгорый}} using AWB
Радок 8: Радок 8:


[[ru:Вязь]]
[[ru:Вязь]]
{{Няма катэгорый}}

Версія ад 16:20, 6 жніўня 2010

Статут ВКЛ (1588)

Шаблон:Вызнч - старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, пры якім літары звязаны ў неперарыўны арнамент. Запазычана ўсходне-славянскімі кніжнікамі ў канцы 14 ст. ад паўднёвых славян у двух стылях - прыродным і геаметрычным. Першы характазаваўся наяўнасцю пры літарах раслінных і жывёльных арнаментальных элементаў, другі строга захоўваў геаметрычныя формы кірылаўскіх літар. Спалучэнне літар ў вязі дасягалася рознымі спосабамі: зліццём падобных частак суседніх літар, падпарадкаваннем адной літары другой, калі памер яе змяншаўся і яна пісалася ўнутры большай літары, не перасякаючы яе элементаў, памяншэннем абедзвюх літар і напісаннем іх адной пад другой і інш. Упрыгожванне арнаментальнымі элементамі служыла для запаўнення пустот, характэрных многім кірылаўскім літарам. Для пісання вязю звычайна выкарыстоўвалася каляровая фарба, часцей за ўсё кінавар. На Беларусі ў 15 - 17 ст. вязь служыла для ўпрыгожвання тытульных лістоў і загалоўкаў кніг, ужывалася пераважна ў рукапісных кнігах рэлігійных жанраў («Псалтыр» 16 ст., «Пралог» 17 ст.), зрэдку выкарыстоўвалі ў дзелавой і свецкай пісьменасці (Статут ВКЛ 1566). Друкаваная вязь вядома ў выданнях Ф. Скарыны, С. Буднага, у старадруках 16-17 ст. (Статут ВКЛ 1588, «Дзідаскалія» 1653). У беларускай вязі пераважалі элементы расліннага і жывёльнага арнаменту, у рускай геаметрычнага.

Шаблон:Літ