Бераст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыя
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата0кальцо2}}
Радок 1: Радок 1:

{{ізаляваны артыкул|сірата0кальцо2}}
'''Б{{*|Е}}РАСТ, вяз ліставаты, карагач''' ([[лацінская мова|лац.]] Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст [[Род (біялогія)|род]]у [[вяз]] [[Сямейства (біялогія)|сямейства]] вязавых.
'''Б{{*|Е}}РАСТ, вяз ліставаты, карагач''' ([[лацінская мова|лац.]] Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст [[Род (біялогія)|род]]у [[вяз]] [[Сямейства (біялогія)|сямейства]] вязавых.



Версія ад 16:24, 6 жніўня 2010

Б · РАСТ, вяз ліставаты, карагач (лац. Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст роду вяз сямейства вязавых.

Дрэвы вышынёй 10-30 м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод - крылатка.

Светлалюбная, засухаўстойлівая расліна.

На Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.

Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.