Таўтаграма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
→‎Літаратура: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Радок 29: Радок 29:
[[pt:Tautograma]]
[[pt:Tautograma]]
[[ru:Тавтограмма]]
[[ru:Тавтограмма]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 12:59, 11 жніўня 2010

Шаблон:Вызнч — літаратурная форма: тэкст, у якім усе словы ці амаль (за выняткам прыназоўнікаў, злучнікаў і г.д.) словы пачынаюцца з адной і той жа літары. Сучасныя даследчыкі адносяць гэтую форму да акраканструкцый[1]. Сустракаюцца паэтычныя і празаічныя (радзей) таўтаграмы.

Гісторыя формы

Развілася з пашыранага ў старажытнай паэзіі алітэрацыйнага верша, у якім радкі пачыналіся з адной літары. У эпоху Сярэднявечча таўтаграма набыла асаблівую папулярнасць. Таўтаграмныя фрагменты можна знайсці у "Слове пра паход Ігараў". У 1530 г. манах-дамініканец Жан-Леон Плацэнтый стварыў паэму на лацінскай мове "Пабоішча парсюкоў" (лац.: Pugna porcorum), усе словы якой пачынаюцца з літары p, напрыклад:

Plaudite porcelli, porcorum pigra propago.

Progreditur, plurea porci pinguedine pleni
Pugnantes pergunt, pecudem pare prodigiosa
Perturbat pede petrosas plerumque plateas,
Pars portentose populorum prata profanat

Pars pungit populando potens...

Вядомасць атрымала і паэма Хрысціяна Піэра "Хрыстос укрыжаваны" (лац.: Christus Crucifixus, 1576).

Таўтаграма ў беларускай літаратуры

Усходнеславянскія таўтаграмы ўпершыню з'явіліся ў вусным фальклоры (прымаўкі, скорагаворкі, моўныя гульні і г.д.), а пазней гэтая форма перайшла ў дзіцячыя кнігі. У "дарослай" паэзіі беларускія аўтары выкарыстоўваюць прынцып таўтаграмы з 1920-х. Першую "чыстую" таўтаграму (усе словы верша з адной літары) апублікаваў у 1975 г. Рыгор Крушына (верш "Спевы сняжынак"). Да гэтай формы звярталіся ў сваёй творчасці і іншыя паэты: Эдуард Акулін, Ірына Хадарэнка, Сяргей Чыгрын, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак і г.д.

Зноскі

Літаратура